20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Добрушскія ратавальнікі аказалі дапамогу грамадзянам Казахстана


Каля дзевяці вечара ўчора ратавальнікі Добрушскага раённага падраздзялення выехалі па паведамленню аб неабходнасці аказання дапамогі ў буксіроўцы аўтамабіля паблізу вёскі Завідаўка. Пра гэта паведамляе сайт МНС.


На месцы высветлілася, што аўтамабіль маркі “Лада Прыора” захрас у лясным масіве. Гаспадыня транспартнага сродку пры руху ў Рэспубліку Казахстан праз Расійскую Федэрацыю з нашай сталіцы збілася з дарогі і пры спробе развароту захрасла каля вышэйназванай вёскі.

Работнікі МНС пры дапамозе буксіровачнага троса выцягнулі аўтамабіль з гразі і адбуксіравалі яго на грунтовую дарогу з цвёрдым пакрыццём. Пасля чаго ён у суправаджэнні ратавальнікаў быў выведзены на трасу і прадоўжыў  далейшы рух.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.