20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Пад’ём – а 7-й гадзіне


Цікавы эксперымент праходзіць у беларускім войску

Капітальны рамонт – рэч няпростая, але вельмі карысная, паколькі ён скіраваны на тое, каб палепшыць побытавыя ўмовы. Ён якраз і праходзіць у часцях і злучэннях Узброеных Сіл Беларусі. Сярод іншага, ён істотна зменіць і 72-гі Аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.


У ім дзве воінскія часці ўжо змянілі прапіску на новыя казармы. Яны абсталяваны душавымі кабінамі і пральнымі машынамі. Адчыніла свае дзверы і чацвёртая сталовая. Неўзабаве скончыцца рамонт двух клубаў. А ў верасні пачнуцца працы яшчэ ў адной сталовай і ў медыцынскай роце.

Акрамя таго, у навучальным цэнтры быў праведзены цікавы эксперымент. У чатырох воінскіх частках быў крыху зменены распарадак дня. Пад’ём пачаў адбывацца не а 6-й раніцы, а на гадзіну пазней. І аказалася, што гэта станоўча паўплывала не толькі на якасць навучання, але і на маральна-псіхалагічны стан ваеннаслужачых. Менавіта таму вучэбныя вайсковыя часці і перайшлі на пад’ём а 7-й.

- Згодна з агульнавайсковымі статутамі, сон ваеннаслужачага мусіць складаць 8 гадзін, - кажа начальнік 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў гвардыі палкоўнік Уладзіслаў Будзік. - Мы падалі прапановы крыху змяніць гэтае палажэнне з тым улікам, каб сон складаў не менш за 8 гадзін.

У месцах размяшчэння асабістага саставу запрацавала новая сістэма відэаназірання. У адной казарме працуюць 64 камеры. 14 з іх размешчаны непасрэдна там дзе салдаты жывуць, яшчэ па дзве – на лесвічных пралётах. Пад увагу аб’ектыва трапляе ўсё, што адбываецца ў будынках. Карцінка з іх выводзіцца на спецыялізаваны вялікі манітор і захоўваецца ў відэаархіве на працягу 3 з паловай тыдняў. Якасць карцінкі дазваляе разгледзець усё да дробязяў, паколькі сігнал перадаецца ў фармаце HD. Пішуць камеры і гук – адчувальныя мікрафоны ловяць нават ціхі шэпат. Акрамя таго, камеры на ўваходзе скануюць твар ваеннаслужачага і распазнаюць яго, што дазваляе адсочваць усе перамяшчэнні і дзеянні па казарме. У тым ліку – і сачыць за месцамі захоўвання зброі.

- Такой сістэмай аснашчаны пяць вайсковых часцей, - сцвярджае Уладзіслаў Будзік.  -Паступова яна будзе ўсталявана і ў іншых казармах. А таксама – у медроце і сталовай пасля завяршэння капітальнага рамонту будынкаў.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.