Вы тут

Нямецкія пілоты Ryanair пачалі аднадзённую забастоўку


Пілоты нямецкага падраздзялення ірландскай авіякампаніі Ryanair пачалі аднадзённую забастоўку 10 жніўня, піша iz.ru.


З-за стачкі лаўкостараў прыйдзецца адмяніць 250 рэйсаў. Пад удар могуць патрапіць 55 тыс. пасажыраў, 42 тыс. з іх - жыхары Германіі.

Напярэдадні стала вядома, што аднадзённыя забастоўкі плануюцца таксама ў аддзяленнях у Ірландыі, Швецыі, Бельгіі і Нідэрландах, што адаб'ецца на больш чым 400 рэйсах. 8 жніўня праходзіла забастоўка ў Швецыі.

Галоўным патрабаваннем супрацоўнікаў авіякампаніі з'яўляецца павышэнне зарплаты і паляпшэнне ўмоў працы. Пілоты змагаюцца за права на дагаворную пенсію, кампенсацыю па хваробе і ўстанаўленне графіка працоўнага часу.

Ryanair працуе ў 33 краінах, абслугоўваючы больш за 1,8 тысячы кірункаў. У кампаніі працуюць звыш 11 тыс. чалавек.

На дадзены момант авіяперавозчык адчувае цяжкія фінансавыя часы. Кіраўніцтва кампаніі прыстрашыла супрацоўнікам кардынальнымі мерамі ў выпадку працягу забастовак, аднак пагадзілася пайсці на шэраг саступак.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Здарылася гэта ў далёкім дзяцінстве.

Культура

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».