20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Кітаем


Беларусь і Кітай з гэтага дня сталі яшчэ на крок бліжэй. Сёння паміж краінамі пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым. Пагадненне было дасягнута на вышэйшым узроўні, і з гэтага часу нашы суайчыннікі змогуць гасцяваць у Кітаі без візы да 30 дзён пад час адной паездкі, але не больш за 90 дзён у годзе.


Такія ж умовы для грамадзян КНР у Беларусі. Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца на прыватныя, дзелавыя і спартыўныя паездкі. Выключэнне толькі для вучобы і працы: у гэтым выпадку візу ўсё ж давядзецца атрымліваць. Партнёры ўпэўненыя, гэты крок будзе спрыяць не толькі дружалюбным, але і дзелавым сувязям.

У Пекіне пагадненню надаюць асаблівае значэнне, бо 2018 год у Кітаі абвешчаны Годам турызму ў Беларусь. Што тычыцца нашай краіны, за год да нас прыязджаюць каля 20 тысяч падарожнікаў з Паднябеснай. З увядзеннем бязвізавага рэжыму гасцей чакаюць яшчэ больш.

ont.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.