Вы тут

У Мінску на СТА рамонт аўто скончыўся пажарам: пацярпеў слесар


Паведамленне пра загаранне на тэрыторыі прадпрыемства на 2-м Веласіпедным завулку ў Мінску паступіла ад саміх работнікаў станцыі тэхнічнага абслугоўвання.


Калі на месца прыбылі падраздзяленні МНС, на тэрыторыі прадпрыемства адкрытым полымем гарэў легкавы аўтамабіль ВАЗ-2108. Высветлілася, што слесар спрабаваў зняць з машына паліўны бак і атрымаў апёкі твару, галавы, тулава і рук першай-трэцяй ступені (45 працэнтаў паверхні цела). Мужчыну шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу.

У выніку пажару выгараў ВАЗ-2108, а таксама былі пашкоджаны тры прыпаркаваныя побач машыны — “Мерседэс Бэнц”, “Опель Вектра” і “Аўдзі А4”. У першага аўтамабіля пашкоджана задняя частка, у двух апошніх — блок-фара, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС. Прычына здарэння ўстанаўліваецца. Мяркуецца, што ўсё адбылося з неасцярожным абыходжаннем з агнём пры курэнні падчас работ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.