Вы тут

У Гомельскай вобласці парушальнік скінуў дзяржінспектара з падножкі МАЗа


Вялікагрузную тэхніку — МАЗ і пагрузчык, якія займаліся здабычай пяску, супрацоўнікі Гомельскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі ў кар’еры каля вёскі Асаўцы.

Каб праверыць законнасць гэтага працэсу, адзін з інспектараў звярнуўся да кіроўцы за дакументамі. Той спаслаўся на тэхналагічную няспраўнасць, маўляў, не можа заглушыць рухавік і выйсці з машыны, а таксама разгледзіць прад’яўленае яму пасведчанне.

Калі дзяржінспектар падняўся на падножку кабіны, кіроўца пачаў рух і, набраўшы хуткасць, накіраваў аўтамабіль у зараслі хмызняку. Ударыўшыся аб галіны, супрацоўнік інспекцыі упаў на зямлю, а кіроўца МАЗа з’ехаў.

Устанавіць асобу парушальніка не склала вялікай працы — гэта 27-гадовы жыхар Гомельскага раёна, мужчына лічыцца беспрацоўным, паведамілі ў Дзяржінспекцыі. МАЗ належыць яго блізкаму сваяку. Ніякіх дакументаў на нарыхтоўку пяску ні першы, ні другі не мелі. Па гэтаму факту зараз праводзіцца праверка. За гвалт у дачыненні службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў Гомельскі РАСК завёў крымінальную справу. Кіроўца затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА 

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...