20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

«У дворнікі не пайду. Непрэстыжна!»


Так кажуць некаторыя грамадзяне, якія не маюць кваліфікацыі.

Хто хоча працаваць, шукае магчымасці, хто не хоча — прычыну. Канешне, прасцей ляжаць на канапе і марыць, што прыйдзе добры дзядзька, возьме за руку і ўладкуе на работу. Але для гэтага трэба і самому пастарацца. Напрыклад, звярнуцца ў камісію па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якая існуе ў кожным рэгіёне.


У Салігорскім раёне створана камісія. Пасяджэнні праходзяць двойчы ў месяц. Прычым прымаюць грамадзян у самім горадзе і паралельна — на раёне. Члены камісіі назапасілі ўжо пэўны вопыт, выбудавалі дакладную сістэму працаўладкавання розных катэгорый грамадзян.

— Найчасцей да нас звяртаюцца людзі сярэдняга ўзросту, тыя, каму каля сарака гадоў і крыху больш, — дзеліцца назіраннямі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева, якая ўзначальвае камісію. — Прыходзіла і некалькі маладых людзей. Напрыклад, адзін з хлопцаў хоча быць кухарам. Мы яго накіравалі ў раённае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Дамовіліся, што яму знойдуць часовую работу і накіруюць на курсы па гэтай спецыяльнасці.

Наогул, для моладзі праблем з працаўладкаваннем не існуе, лічыць Ала Васілеўна. Праўда, ёсць нюансы з маладымі людзьмі, што рана абзавяліся сем'ямі. У іх, як правіла, за плячамі толькі школьная адукацыя, прафесіі няма. Таму яны могуць разлічваць на працу, якая не патрабуе кваліфікацыі: прыбіральшчыка, палявода. Але заяўнікаў такая сітуацыя не задавальняе. Паколькі тут шмат не заробіш. Ды члены камісіі ўсё ж раяць ім падумаць. Маўляў, у першую чаргу варта зачапіцца, мець хоць невялікую капейку, а затым упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне накіруе іх на курсы, каб атрымалі прафесію і мелі дастойны заробак.

— Што датычыцца моладзі з вышэйшай адукацыяй, то пытанняў з працаўладкаваннем няма, — запэўнівае суразмоўніца. — Да нас у пошуках работы прыходзіла дзяўчына, якая ў свой час закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мы звязваліся з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і знайшлі ёй работу па спецыяльнасці. У раёне дастаткова вакансій — больш за тысячу. І няма таго чалавека, якому б мы не змаглі нешта падабраць. Галоўнае жаданне!

А вось да людзей, якія доўгі час злоўжывалі спіртным, або працягваюць піць, ёсць пэўныя пытанні. Гэтыя грамадзяне з-за сваёй шкоднай звычкі страцілі здароўе і не змогуць прайсці медагляд па шэрагу спецыяльнасцяў. Такім наведвальнікам цяжка падабраць кваліфікаваную работу. Але займацца некваліфікаванай некаторыя не жадаюць — непрэстыжна. Тым не менш члены камісіі імкнуцца знайсці і для іх месца, тэлефануюць на прадпрыемствы, у арганізацыі. Напрыклад, там патрэбны падсобныя рабочыя. Перш чым паслаць туды патэнцыйнага работніка, абавязкова высвятляюць, чым канкрэтна ён будзе займацца, ці асіліць працоўныя абавязкі чалавек са слабым здароўем.

— Ёсць і грамадзяне, якія выконваюць нейкія работы па дамоўленасці з фізічнымі асобамі. У прыватнасці, да нас звярнулася жанчына, што шые дома. Ёй растлумачылі, што неабходна аформіць самазанятасць і працягваць займацца справай і надалей, але ўжо афіцыйна.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.