20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Па слядах дыназаўраў


Кітайскія навукоўцы вылучылі новую версію распаўсюджвання гэтых жывёл.


Па выніках даследавання знойдзеных у кітайскім горадзе Лін'у закамянеласцяў дыназаўраў навукоўцы вылучылі новую гіпотэзу распаўсюджвання гэтых жывёл ва Усходняй Азіі да таго, як яна аддзялілася ад мацерыкоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Артыкул аб гэтым даследаванні была апублікавана ў навуковым часопісе «Nature Communications». Згодна з гэтай гіпотэзай, ізаляцыя ад мацерыкоў прывяла да ўтварэння ўнікальнай фауны дыназаўраў у рэгіёне Усходняй Азіі ў сярэднім і познім Юрскім перыядах. Правёўшы эвалюцыйны і біягеалагічны  аналізы над дыназаўрамі Lingwulong shenqi, навукоўцы Інстытута палеапазванковых і палеаантрапалогіі пры Кітайскай акадэміі навук прыйшлі да высновы, што ў сярэднім Юрскім перыядзе (каля 174 млн - 164 млн гадоў таму) новыя дыназаўры заўраподы былі розных відаў і шырока распаўсюджаныя. 

Новыя дадзеныя сведчаць аб тым, што асноўны падвід існавання заўраподаў, магчыма, узнік у раннім Юрскім перыядзе і меў доўгую гісторыю эвалюцыі, перш чым стаў дамінуючай групай наземных экасістэм. Гэта меркаванне супярэчыць думцы аб тым, што новыя віды дыназаўраў заўраподаў  з'явіліся і хутка дыферэнцыравалі ад позняй сярэдняй Юры да ранняй Юры і ў канчатковым выніку занялі дамінуючае становішча экасістэмы Зямлі. 

Закамянеласці дыназаўра Lingwulong shenqi першы раз былі знойдзены ў горадзе Лін'у правінцыі Нінся ў 2004 годзе. Затым было выяўлена, па меншай меры, 8-10 асобін розных памераў і розных узроставых стадый.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.