Вы тут

Чатыры працоўныя дні на тыдзень


Кітай пяройдзе на скарочаны працоўны тыдзень да 2030 года. 


Кітайцы будуць працаваць па дзевяць гадзін чатыры дні на тыдзень да 2030 года. Такія даныя прыведзены ў дакладзе Акадэміі грамадскіх навук КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Да гэтага Кітаю варта ўвесці чатырохдзённы працоўны графік (36 гадзін) у вялікіх і сярэдніх дзяржаўных прадпрыемствах ва ўсходняй частцы краіны з 2020 па 2025 гады. З 2025 года чатырохдзённы працоўны тыдзень будзе ўведзены ў асобных індустрыях ў цэнтральных і ўсходніх раёнах краіны. А з 2030 года кітайцы павінны будуць адпачываць тры дні пасля чатырох працоўных дзён. 

За выключэннем працы і сну, сярэдняя працягласць адпачынку ў дзень кітайцаў у 2017 годзе складае 2 гадзіны 16 хвілін, а ў 2014-м гэты паказчык быў на ўзроўні 2 гадзін 33 хвілін. Жыхары Шэньчжэня, Гуанчжоу, Шанхая і Пекіна адпачываюць менш: 1,94, 2,04, 2,14 і 2,25 гадзіны адпаведна, ніжэй за сярэдні паказчык. 

Згодна з дакладам, у параўнанні з Кітаем, сярэдняя працягласць вольнага часу ў такіх краінах, як ЗША, Германія і Вялікабрытанія, складае пяць гадзін у дзень, што практычна ў два разы больш, чым у КНР. З 2020 па 2025 гады працягласць адпачынку падчас Свята Вясны варта павялічыць да васьмі дзён, уключаючы свята Ліхтароў, паведамляецца ў дакладзе. У дакладзе таксама адзначаецца, што Кітай павінен паскорыць ажыццяўленне аплатнага адпачынку з 2020 па 2025 гады. Паколькі сістэма аплатных водпускаў не была цалкам рэалізавана ў краіне, вольны час кітайцаў не збалансаваны. У апытанні, якое было праведзена Акадэміяй грамадскіх навук Кітая, 40,1% рэспандэнтаў сказалі, што ў іх няма аплачваемага водпуску, 4,1% апытаных адзначылі яго наяўнасць, але ён не настолькі гнуткі, як ім таго хацелася б. 18,8% заявілі, што яны могуць узяць аплачваемы адпачынак, аднак яны не могуць самастойна яго запланаваць. Толькі 31,3% рэспандэнтаў заявілі, што ім належыць аплачваемы адпачынак і яны могуць самастойна ўсе распланаваць. 

Прапанова аб чатырохдзённым працоўным тыдні выклікала бурныя дыскусіі ў інтэрнэце. «Я б хацеў, каб такі графік пачаўся ўжо з наступнага тыдня», - заявіў прыхільнік гэтай ідэі на платформе адной з сацыяльных сетак.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» пакінуў на сэрцы рваныя раны

Мядзведзь на сцэне, Чэхаў на мове жэстаў і самая дакладная перадача стану дэпрэсіі.

Спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Настасся Чарняўская: Трэба, каб людзі ведалі: бадмінтон — рэальны спорт

Якія задачы ставяцца перад камандай у 2019 годзе і што самае важнае ў бадмінтоне?

Грамадства

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы?

Грамадства

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Губернатар Гродзеншчыны - пра перспектыўныя праекты рэгіёна

Горад-спадарожнік, анкалагічны цэнтр, «вёскі будучыні»...