20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

У Мінску п'яны кіроўца разбіў нагамі лабавое шкло машыны ДАІ


У Мінску затрыманы п'яны кіроўца, які разбіў нагамі лабавое шкло машыны ДАІ, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС Мінска Анастасія Забаўская.


Інцыдэнт адбыўся ўвечары 18 ліпеня. У міліцыю паступіў званок ад мінчаніна, які распавёў, што на вул. Ангарскай аўтамабілем кіруе п'яны кіроўца. Супрацоўнікі Заводскага РУУС Мінска неадкладна выехалі па адрасе. Як высветлілася, 27-гадовы мужчына выпіў, а пасля сеў за руль і паехаў у бліжэйшы магазін. Відавочцы спрабавалі яго спыніць, але не атрымалася.

"Супрацоўнікі ДАІ затрымалі парушальніка. У яго крыві медыцынскі агляд паказаў 2,55 праміле алкаголю. У патрульным аўтамабілі малады чалавек раптам стаў паводзіць сябе агрэсіўна, спрабаваў выйсці з машыны на хаду, рабіў спробы схапіцца за руль. Супрацоўнікі ДАІ надзелі на грамадзяніна наручнікі. Аказваючы міліцыянерам супраціўленне, парушальнік разбіў нагамі лабавое шкло патрульнага аўтамабіля. Хуліган быў дастаўлены ў аддзяленне міліцыі", - распавяла Анастасія Забаўская.

 БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.