Вы тут

Выканкам МАК зацвердзіў расклад летняй Алімпіяды-2020 у Токіа


Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта зацвердзіў расклад ХХХII летняй Алімпіяды, якая пройдзе ў 2020 годзе ў Токіа, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.


Фота: thekievtimes.ua

Першымі на алімпійскія арэны японскай сталіцы выйдуць прадстаўнікі футбола і софтбола, якія свае матчы пачнуць 22 ліпеня за два дні да цырымоніі адкрыцця Гульняў. Спаборніцтвы па акадэмічным веславанні і стральбе з лука пройдуць 24 ліпеня, у дзень адкрыцця Алімпіяды. На наступны дзень спартсмены паспаборнічаюць за ўзнагароды ў 21 відзе спорту, уключаючы, у прыватнасці, кулявую стральбу, настольны тэніс, дзюдо, бадмінтон, гімнастыку, тэніс і веласпорт.

У першы спаборніцкі тыдзень пройдуць старты ў дэбютантаў АГ - баскетбола 3х3, скейтбордынга і сёрфінга.

Мужчынскі марафон па традыцыі пройдзе ў дзень закрыцця Алімпійскіх гульняў - 9 жніўня.

Чакаецца, што ў спаборніцтвах такійскай Алімпіяды прымуць удзел каля 12,5 тыс. спартсменаў больш чым з 200 дзяржаў планеты.

 БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.