Вы тут

Лукашэнку назвалі самым эфектыўным з лідараў у адстойванні націнтарэсаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў першым у спісе лідараў найбольш эфектыўных у адстойванні інтарэсаў сваёй краіны. Адпаведнае галасаванне праходзіла на сайце інфармацыйнага агенцтва "Альтаір" (Расія), паведамляе БЕЛТА.


Фота: БЕЛТА

Даследаванне стартавала 8 мая. У інтэрнэт-карыстальнікаў спыталі, хто з лідараў замежных дзяржаў найбольш эфектыўны ў адстойванні інтарэсаў сваёй краіны.

У першыя дні лідыраваў старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, аднак ужо неўзабаве наперад выйшаў Аляксандр Лукашэнка. Затым перавага кіраўніка беларускай дзяржавы паступова, але няўхільна ўзрастала.

У выніку Прэзідэнт Беларусі стаў першым з вынікам 29,9%. У Сі Цзіньпіна другі вынік - 18,7%. Трэцім стаў кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, які набраў 13,5%.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп набраў 7,2% галасоў і размясціўся на чацвёртай пазіцыі. Варыянт "Іншы" атрымаў 6,2%.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Маладзечна прэтэндуе на званне беларускай сталіцы стрыт-фуду

Карэспандэнт «Звязды» ацаніла гастранамічны патэнцыял горада.

Грамадства

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Як у Беларусі развіваецца сектар беспілотнікаў

Ён малады — сёлета яму спаўняецца 10 гадоў.

Спорт

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

Беларус Данііл Крывіцкі ў 15 гадоў гуляе ў футбол у іспанскім клубе

 З перспектыўным футбалістам мы звязаліся, каб даведацца пра яго далейшыя планы, трэніроўкі ў «Інтэры» і жыццё ў Іспаніі.

Грамадства

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Чаму лесапілка стала прадметам спрэчак сярод вяскоўцаў

Каб высветліць маштаб праблемы, журналіст «Звязды» накіравалася ў вёску Струпень.