Вы тут

Абмеркаваны новы механізм фіназдараўлення праблемных прадпрыемстваў АПК


Новы механізм фіназдараўлення праблемных прадпрыемстваў АПК абмяркоўваецца на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.


"Нам трэба абмеркаваць стварэнне дзейсных інструментаў выхаду праблемных сельгаспрадпрыемстваў на эфектыўную работу. У канцы мінулага года ўраду было даручана распрацаваць комплексны нарматыўны прававы акт, які дасць магчымасць арганізацыям АПК уваходзіць у спецыяльны рэжым фінансавага аздараўлення без прымянення судовых працэдур", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Адпаведныя паўнамоцтвы плануецца перадаць старшыням райвыканкамаў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што работа па падрыхтоўцы праекта ўказа праведзена, хоць яе і вельмі доўга ажыццяўлялі. "Але перш чым падпісаць указ, праект якога на стале, я хачу пачуць ад губернатараў, перш за ўсё, і членаў урада адказы на некаторыя пытанні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

У першую чаргу Прэзідэнта цікавіць, якія перспектывы развіцця сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, падтрымка якіх ажыццяўляецца ў рамках прынятых ужо рашэнняў. "Мы ўжо столькі прымаем рашэнняў па аздараўленні, што, здавалася б, усе яны павінны быць прыбытковымі. Але чагосьці не хапала - вось яшчэ адзін нарматыўны прававы акт. Ці знізілася колькасць неплацежаздольных суб'ектаў гаспадарання пасля прыняцця мер раней?" - паставіў пытанне Прэзідэнт.

"Па-другое, ці ўсё, пра што мы з вамі дамаўляліся, рэалізавана ў праекце ўказа? Мы павінны прымаць нашы рашэнні такім чынам, каб яны былі заземлены. Яны павінны глядзець у перспектыву, але не павінны быць адарваныя ад існуючай рэальнасці. Ці дазволяць яны ў поўнай меры выкарыстоўваць вытворчы патэнцыял праблемных арганізацый і вывесці іх на стабільную работу?" - прадоўжыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, як губернатары на месцах бачаць рэалізацыю прапанаваных мер, ці няма пярэчанняў у старшынь райвыканкамаў наконт надзялення іх новымі паўнамоцтвамі.

"Калі ёсць праблемы, то патрэбны прадуманыя, канкрэтныя прапановы па іх вырашэнні", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на нарадзе будуць абмеркаваны і іншыя пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, у тым ліку сітуацыя з нарыхтоўкай кармоў і ўборкай ураджаю.

Цяпер работа па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый праводзіцца ў рамках рэалізацыі ўказа ад 4 ліпеня 2016 года нумар 253 "Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый". Указ распаўсюджвае сваё дзеянне на сельскагаспадарчыя арганізацыі, неплацежаздольнасць якіх на 1 ліпеня 2016 года набыла або мела ўстойлівы характар. У працэдуру дасудовага аздараўлення пастановай урада вызначаны 323 сельскагаспадарчыя арганізацыі (усяго ў Беларусі працуюць амаль 1,3 тыс. сельгасарганізацый). Цяпер працэдуру дасудовага аздараўлення праходзяць 283 арганізацыі (40 сельскагаспадарчых арганізацый не ажыццяўляюць сваю дзейнасць у сувязі з далучэннем, продажам або бязвыплатнай перадачай). У 283 арганізацыях прадаўжаецца работа па рэалізацыі распрацаваных бізнес-планаў, прыцягненні інвестараў, рэструктурызацыі фінансавых абавязацельстваў.

Распрацаваны новы комплексны нарматыўны прававы акт прызначаны садзейнічаць стварэнню для сельгасарганізацый на сістэмнай аснове спецыяльнага рэжыму фінансавага аздараўлення без прымянення судовых працэдур. Пры гэтым адпаведнымі паўнамоцтвамі прапануецца надзяліць старшынь райвыканкамаў.

Нормы праекта ўказа распаўсюджваюцца на сельскагаспадарчыя арганізацыі, неплацежаздольнасць якіх набывае або мае ўстойлівы характар, у тым ліку на арганізацыі, фінансавае аздараўленне якіх ажыццяўляецца ў рамках указа нумар 253, за выключэннем арганізацый, якія знаходзяцца ў працэдуры ліквідацыйнага вядзення па справе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.