20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

У Віцебску за дзень выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў


У Віцебску за дзень 19 ліпеня выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў, перадае Белгідрамет.


"Учора ў нас зноў адзначалася няўстойлівае надвор'е. Дажджы рознай інтэнсіўнасці прайшлі ў асноўным у паўночных і цэнтральных раёнах краіны, па поўдні ападкаў было няшмат. У рэкардсменах апынулася Віцебская вобласць. Больш за ўсё за ўчорашні дзень ападкаў выпала ў Віцебску - 43 мм. Гэта 52% месячнай нормы", - сказалі ў Белгідрамеце.

Акрамя таго, моцныя ліўні адзначаліся ў Шаркаўшчыне (27 мм, або 36% месячнай нормы), Оршы (25 мм, або 31%). "Ліўні назіраліся таксама ў Магілёўскай вобласці: у Мсціславе выпала 20 мм ападкаў. Гэта 26% месячнай нормы", - адзначылі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшыя дні тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам цыклона. Захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е. У пачатку наступнага тыдня дажджоў стане менш.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.