Вы тут

Валейбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі абыгралі Нідэрланды на ЧЕ


Валейбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) абыгралі Нідэрланды з лікам 3:2 (23:25, 25:27, 25:20, 26:24, 15:12) на чэмпіянаце Еўропы.


Дзве стартавыя партыі матчу ў групе I засталіся за сапернікамі каманды Алега Мікановіча. Асабліва драматычна развіваліся падзеі ў другім сэце, у якім беларусы вялі ў ліку 21:18, але не ўтрымалі перавагі на падачы галандцаў - 25:27. Далей наша каманда дабілася перамогі ў трох наступных партыях, завяршыўшы гульню ўдачным блокам Рамана Пасаўца. Самым рэзультатыўным іграком сустрэчы стаў Уладзіслаў Давыскіба - 21 ачко.

У ходзе выступлення ў групе I чэмпіянату Еўропы зборная Беларусі перамагла Германію (3:0), Партугалію (3:0) і Нідэрланды (3:2). Аднак паражэнні ад Фінляндыі (0:3) і Чэхіі (0:3) не далі магчымасці камандзе выйсці ў паўфінал чэмпіянату Еўропы. Беларускія валейбалісты пазмагаюцца на турніры за 5-8-е месцы.

  • У 2016 годзе маладзёжная зборная Беларусі таксама прымала ўдзел у фінальнай стадыі турніру і заняла 11-е месца.
  • У паўфінале чэмпіянату Еўропы згуляюць зборныя з групы I Чэхіі і Нідэрландаў, з групы II - валейбалісты Расіі і Бельгіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.