Вы тут

Каля 4 тыс. мінскіх студэнтаў працуюць у студатрадах


Мінская гарадская арганізацыя БРСМ ужо заключыла 286 дагавораў на працаўладкаванне за 4 тыс. чалавек у складзе студэнцкіх атрадаў, што прыкладна ў 2 разы больш, чым у мінулым годзе, паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме першы сакратар арганізацыі Сяргей Клішэвіч.


Сфармаваныя будаўнічыя, сервісныя, педагагічныя, экалагічныя, вытворчыя атрады. Калі ў папярэднія гады болей было маладзёжных будаўнічых брыгад, то зараз пераважаюць сэрвісныя. Таксама некаторыя маладыя людзі атрымалі працу ў індывідуальным парадку.

Прадстаўнікі студэнцкай моладзі горада ўжо не першы раз адпраўляюцца на працу ў Санкт-Пецярбург. Таксама па традыцыі Мінск прымае студэнтаў з Санкт-Пецярбурга, якія ў складзе зводных беларуска-расійскіх атрадаў працуюць на аб'ектах у Беларусі.

Сяргей Клішэвіч сказаў, што ў гэтым годзе студатрадаўскі рух адзначыць 55-годдзе. З красавіка па чэрвень ва ўсіх навучальных установах горада праходзіла акцыя "Выбіраем студатрад", створана база жадаючых працаўладкавацца з прыкладна 7 тыс. чалавек.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Псіхолаг расказвае, як знайсці агульную мову з падлеткам

Пераходны ўзрост не толькі выпрабоўвае на трываласць самога падлетка і яго бацькоў...

Грамадства

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Час, адукацыя і заробак — тры праблемы шматдзетных маці. Як пераадольваць?

Памеры дзіцячых выплат бываюць нават большыя за заробак.

Грамадства

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

Як трэба бяспечна паводзіць сябе на лёдзе?

З першага зімовага лёду сёлета дадому не вярнуліся тры чалавекі.