20 Жнівень, панядзелак

Вы тут

Карпарацыя медыя і забаў


Атрымала $1,5 млрд ад Alibaba, Tencent і Vanke.


Карпарацыя СМС Inc., кітайская група кампаній са сферы медыя і забаў, паведаміла аб атрыманні каля 10 млрд юаняў (1,5 млрд. долараў) ад інвестараў, у тым ліку інтэрнэт-гігантаў Alibaba і Tencent і дэвелоперскай карпарацыі Vanke, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Акцыянеры-заснавальнікі групы Alibaba і Tencent і карпарацыя Vanke, якая стала для яе новым інвестарам, узначалілі цяперашні раўнд фінансавання, дзякуючы чаму кошт СМС Inc. наблізіўся да 40 млрд юаняў. "Сусветная індустрыя медыя і забаў праходзіць праз чарговы раўнд карэкціроўкі і трансфармацыі па меры таго, як тэхналагічная рэвалюцыя прыносіць пастаянныя змены ў спажыванне кантэнту", - заявіў Лі Жуйган - заснавальнік, старшыня праўлення  гэтай створанай у 2015 годзе групы. "Як галоўная эканоміка і спажывецкі рынак, Кітай мае дастатковы патэнцыял для з'яўлення кангламерату новага пакалення ў сферы медыя і забаў", - выказаў сваё перакананне прадпрымальнік.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.