17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Як атрымаць дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці


З'яўленне дзіцяці ў сям'і — і радасць, і вялікая адказнасць. Не забудзьцеся атрымаць дапамогу, якую выплачвае дзяржава  ў такіх выпадках!

Дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці — гэта аднаразовая выплата, якая прызначаецца і выплачваецца на кожнае дзіця не толькі пры нараджэнні, але і пры ўсынаўленні (удачарэнні). Яе памер складае на першае дзіця — 10 бюджэтаў пражытковага мінімуму (далей — БПМ), які дзейнічае на дату нараджэння дзіцяці; на другое і наступных дзяцей — 14 БПМ.

Пра тое, якія дакументы і куды неабходна прадставіць, нам расказала начальнік упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч.


Хто мае права на дапамогу?

Права на дапамогу ў сувязі з нараджэннем дзіцяці маюць маці альбо бацька — у поўнай сям'і; той з бацькоў, хто даглядае за дзіцем, — у няпоўнай сям'і; асоба, якая ўсынавіла дзіця ва ўзросце да 6 месяцаў альбо была прызначана апекуном дзіцяці ва ўзросце да 6 месяцаў.

У поўнай сям'і для прызначэння гэтага віду дзяржаўнай дапамогі хоць бы ў аднаго з бацькоў павінна быць права на яе на дату нараджэння (усынаўлення) дзіцяці.

Калі ў поўнай сям'і адзін з бацькоў (усынавіцеляў) — грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які пастаянна пражывае ў Беларусі, права на гэтую дзяржаўную дапамогу сям'я мае (пры выкананні іншых умоў, устаноўленых заканадаўствам).

Калі ў поўнай сям'і абодва бацькі — іншаземцы, то дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці можа быць прызначана, калі хоць бы адзін з бацькоў на дату нараджэння дзіцяці:

  • быў зарэгістраваны па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • альбо меў статус часова пражываючага ў Рэспубліцы Беларусь (пры наяўнасці маркі «Дазвол на часовае пражыванне» або «Дазвол на часовае знаходжанне») і пры гэтым падлягаў дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню (быў у працоўных адносінах або ажыццяўляў іншыя віды дзейнасці).

Пры гэтым іншаземцам, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці прызначаецца пры ўмове выплаты абавязковых страхавых унёскаў на сацыяльнае страхаванне не менш за 6 месяцаў увогуле да дня нараджэння дзіцяці. Названая ўмова не ўжываецца ў дачыненні да бежанцаў і асоб, якія атрымалі прытулак у Рэспубліцы Беларусь.

Днём узнікнення права на дапамогу з'яўляецца дзень нараджэння дзіцяці.

Майце на ўвазе: пры звароце па згаданую дапамогу па заканчэнні 6 месяцаў з дня нараджэння дзіцяці яна не будзе прызначана. Таксама згаданая дапамога не прызначаецца сурагатным маці і ў выпадку, калі маці пакінула дзіця ў радзільным доме, а таксама ў выпадках адмовы ад дзіцяці, адабрання дзіцяці, нараджэння мёртвага дзіцяці.

Якія дакументы і куды трэба падаваць?

Асобы, якія з'яўляюцца ІП, натарыусамі, адвакатамі, рамеснікамі, а таксама асобы, што працуюць у мікраарганізацыях колькасцю да 15 чалавек, альбо з'яўляюцца беспрацоўнымі ў няпоўнай сям'і, падаюць неабходныя дакументы ў раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Усе астатнія атрымліваюць дапамогу па месцы працы (вучобы, службы). Калі маці ў поўнай сям'і беспрацоўная, то яна атрымлівае дапамогу па месцы працы мужа.

Неабходны наступныя дакументы:

  • заява;
  • пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
  • даведка аб нараджэнні дзіцяці — у выпадку, калі дзіця нарадзілася ў Беларусі;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці — у выпадку, калі дзіця нарадзілася за межамі Беларусі;
  • пасведчанне аб нараджэнні, смерці дзяцей, у тым ліку старэйшых за 18 гадоў (прадстаўляюцца на ўсіх дзяцей);
  • копія рашэння суда аб усынаўленні (удачарэнні) — для сем'яў, якія ўсынавілі (удачарылі) дзяцей;
  • выпіскі (копіі) з працоўных кніжак бацькоў (усынавіцеляў, удачарыцеляў), апекуноў ці іншыя дакументы, якія пацвярджаюць іх занятасць, — у выпадку неабходнасці вызначэння месца прызначэння дапамогі;
  • копія рашэння мясцовага выканаўчага і распарадчага органа аб устанаўленні апекі (папячыцельства) — для асоб, назначаных апекунамі (папячыцелямі) дзіцяці;
  • копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу або пасведчанне аб скасаванні шлюбу ці іншы дакумент, які пацвярджае катэгорыю няпоўнай сям'і, — для няпоўных сем'яў;
  • пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі вы знаходзіцеся ў шлюбе.

Акрамя таго, для назначэння дапамогі раённае (гарадское) упраўленне (аддзел) па працы, занятасці і сацыяльнай абароне самастойна запытае наступныя дакументы:

  • даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і або копію асабовага рахунку;
  • дакументы або звесткі, якія пацвярджаюць неатрыманне аналагічнай дапамогі за межамі Беларусі, — для поўных сем'яў, у якіх адзін з бацькоў пастаянна пражывае на тэрыторыі дзяржавы, з якой нашай краінай заключаны міжнародныя дагаворы, двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнай абароны.

Тэрміны разгляду заявы

10 дзён з дня падачы заявы, а ў выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый — 1 месяц.

Даведка. Калі з'явіліся на свет двайняты...

Калі гэта першыя дзеці, то выплата складзе 10 БПМ на першае дзіця і 14 БПМ на другое, калі гэта другое і трэцяе дзіця — то выплата складзе па 14 БПМ на кожнага. Таксама ў гэтым выпадку вы маеце права на дадатковую матэрыяльную дапамогу ад дзяржавы.

Дадаткова выплацяць з мясцовага бюджэту па 2 БПМ на кожнае дзіця незалежна ад чарговасці іх нараджэння (Пастанова Саўміна № 985). Такая выплата ажыццяўляецца ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы жыхарства на падставе прадстаўленых дакументаў — пашпарта і пасведчанняў аб нараджэнні дзяцей.

Таксама майце на ўвазе, што бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця ў рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі прызначаецца без уліку сукупнага даходу сям'і.

Святлана БУСЬКО

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».