17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Прэзідэнт: Аршанскі авіярамонтны завод пераходзіць пад кантроль дзяржавы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе аднавіць эфектыўную работу Аршанскага авіярамонтнага завода. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, наведваючы гэта прадпрыемства.


"Уласніка ўжо тут няма (размова аб акцыянерах ПАТ "Мотор Січ" (Украіна) і ЗАТ "Сістэмы інвестыцый і інавацый (Беларусь). - Заўвага БЕЛТА). Уласнікі - вы (дзяржаўныя арганізацыі. - Заўвага БЕЛТА). Усе ўласнікі, якія тут былі, яны адмовіліся самі ад гэтага завода. Таму дзейнічайце. Гэта дзяржаўнае прадпрыемства з сённяшняга дня", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, падрыхтаваны працэс вяртання завода ва ўласнасць дзяржавы. Аднак Прэзідэнт выказаў шэраг нараканняў у адрас Міністэрства транспарту і камунікацый за тое, што яно і ў папярэдні перыяд самаўхілілася ад сітуацыі на гэтым прадпрыемстве. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў дадзеным выпадку адсутнасць ва ўласнасці дзяржавы акцый не магла служыць апраўданнем. "Тут працуюць мае людзі, твае людзі - беларусы працуюць, рускія - нашы грамадзяне Беларусі. Якая розніца, каму належаць гэтыя акцыі. Гэта наша задача, каб людзі тут атрымлівалі нармальную заработную плату", - сказаў беларускі лідар, звяртаючыся да міністра Анатоля Сівака.

Прэзідэнт даручыў на працягу ліпеня вырашыць усе пытанні адносна ведамаснай падпарадкаванасці прадпрыемства. "Завод павінен працаваць, чаго б гэта ні каштавала. Заводу не толькі быць - гэты завод павінен мець перспектыву развіцця. І пакладзіце мне на стол архітэктурны праект і іншае з улікам таго, што тут робіць бізнес для пашырэння аэрапорта і гэтак далей, - заявіў Прэзідэнт. - Сядайце і вызначайцеся. Не дай бог я ячшэ раз прыеду ў Оршу і будзе такая сітуацыя".

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным дакладна вызначыць не толькі бліжэйшыя планы па развіцці завода, але і на перспектыву з улікам таго, што такое прадпрыемства будзе запатрабавана на працягу многіх гадоў. "Верталётная вытворчасць і мадэрнізацыя, аднаўленне, рамонт верталётаў - у свеце іх мора - таму кавалак работы ў вас добры", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што калі ёсць цяжкасці з пастаўкай неабходных камплектуючых з боку традыцыйных партнёраў, то неабходна шукаць новыя варыянты, дыверсіфікаваць партнёрскія сувязі, самастойна асвойваць выпуск тых ці іншых камплектуючых. "Не трэба хадзіць і думаць, што мы нічога не можам. Трэба займацца гэтай справай, калі ёсць рынак і верталёты для рамонту і мадэрнізацыі. Тысячы чалавек (работнікаў прадпрыемства. - Заўвага БЕЛТА) - тут добрая школа, ідэальныя ўмовы, каб працаваць", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы не выключыў, што пэўная дапамога і падтрымка можа быць аказана прадпрыемству і з боку дзяржавы. "Нечым дапаможам на нейкі перыяд, але трэба разгортвацца тут", - сказаў ён.

Прэзідэнт звярнуў увагу і на ўзровень сярэдняй зарплаты работнікаў завода, якая пакуль істотна не дацягвае да планкі Br1 тыс.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб фінансава-эканамічным стане прадпрыемства, крэдытнай нагрузцы, рэалізуемых і перспектыўных кантрактах, планах па пашырэнні відаў дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка акрамя непасрэдна вытворчага складніка звярнуў увагу і на неабходнасць навядзення парадку на тэрыторыі завода.

Паралельна з развіццём прадпрыемства Прэзідэнт звярнуў увагу і на населены пункт Балбасава, дзе размешчаны Аршанскі авіярамонтны завод. Кіраўнік дзяржавы патрабуе да 7 лістапада завяршыць работы па добраўпарадкаванні гэтага населенага пункта, удзяліць увагу стварэнню новых рабочых месцаў, развіццю сацыяльнай інфраструктуры. "Чаму як чапляюся за Барань і Балбасава (населеныя пункты ў Аршанскім раёне. - Заўвага БЕЛТА) - гэта шыкоўнае месца, лепшае не прыдумаеш для жыцця. Чаму тут людзям не жыць? Яны будуць тут жыць, калі будзе работа. Работу трэба ім даць. Толькі наша бязладнасць не дазволіць загрузіць тут людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца канкрэтна Балбасава, Прэзідэнт даручыў прадставіць яму план развіцця гэтага населенага пункта па аналогіі з гарадскім пасёлкам Копысь. Кіраўніку дзяржавы далажылі, што аналагічная работа ўжо вядзецца, распрацаваны план развіцця і добраўпарадкавання Балбасава.

БЕЛТА

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».