Вы тут

Маштабныя незаконныя высечкі лесу выяўлены ў лясным фондзе


Інспектары Бабруйскай міжраённай інспекцыі выявілі факт незаконнай высечкі ў лясным фондзе Мірадзінскага лясніцтва Бабруйскага лясгаса, якую здзейснілі работнікі ТДА "Зялёны бор". Устаноўлена, што без дазвольных дакументаў імі ссечана 553 дрэва розных парод агульным аб'ёмам 375 кубічных метраў. Нанесеная навакольнаму асяроддзю шкода склала звыш 31440 рублёў.


Характэрна, што побач з месцам незаконнай высечкі знаходзілася лесасека, распрацоўка якой афіцыйна дазвалялася ТДА "Зялёны бор". Усе неабходныя дакументы на гэты ўчастак у кіраўніка былі ў наяўнасці, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Рэпутацыя названага лесанарыхтоўшчыкаў ўжо была добра "падмочаная". У лютым работнікамі Асіповіцкай міжраённай інспекцыі ўстаноўлены факт незаконнай высечкі дрэў, здзейсненнай ТДА "Зялёны бор" у Глускім лясніцтве ДЛГУ "Глускі лясгас". Тады падчас распрацоўкі лесасекі ўборкі захламленасці высякаліся дрэвы, не прызначаныя для высечкі. У выніку пад "сякеру" пайшло 577 дрэў агульным аб'ёмам 264 кубічных метра, чым была нанесена шкода на суму звыш 42000 рублёў. У цяперашні час матэрыялы па гэтым факце знаходзяцца ў Гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласці.

Работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі выявілі факт незаконнай высечкі 1862 дрэў розных парод агульным аб'ёмам 745 кубічных метраў на плошчы 1,8 гектара ў Нівіцкім доследна-вытворчым лясніцтве Краснапольскага лясгаса. У парушэнне патрабаванняў Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь работнікі лясгаса незаконна прызначылі ў суцэльную высечку галоўнага карыстання і высеклі насаджэнне, якое не дасягнула ўзросту галоўнай высечкі. Падобная высечка тут магла быць прызначана не раней чым праз 15 гадоў.

На момант выяўлення парушэння большая частка драўніны (600 кубічных метраў) ужо была вывезена з лесасекі і выкарыстана ў эканамічных мэтах лясгаса. Астатняя частка канфіскавана і перададзена на адказнае захоўванне.

У цяперашні час праводзіцца працэдура прад'яўлення юрыдычнай асобе, якая вядзе лясную гаспадарку, нанесенай шкоды на суму звыш 51 тысячы рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...