17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Каля 70 рыцарскіх клубаў прымуць удзел у турнірах фестывалю "Наш Грунвальд"


Больш за 70 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі XIV-XV стагоддзяў прымуць удзел у турнірах Х Міжнароднага фестывалю сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", паведаміў з ініцыятараў і арганізатараў фестывалю Аляксандр Рак.


Фота: sergiev.ru

Фестываль пройдзе 20-21 ліпеня ў музейным комплексе ў Дудутках. "Галоўная падзея фэсту ўжо дзесяць гадоў - рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы, самай маштабнай бітвы сярэдневяковай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага. У Беларусі да гэтага фестывалю гэта падзея практычна ніяк не адзначалася, цяпер жа ёсць магчымасць захоўваць памяць аб легендарнай старонцы ваеннай гісторыі, падтрымліваць цікавасць да слаўнага мінулага нашай дзяржавы ў моладзі", - сказаў Аляксандр Рак.

У тэатралізацыі гэтага легендарнага эпізода ўдзельнічаюць прадстаўнікі 72 клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Расіі. Прычым, калі раней беларусаў была пераважная большасць, то на цяперашнім фестывалі расійскіх рэканструктараў будзе больш за 40 працэнтаў. "На жаль, на гэты раз не змогуць прыехаць сябры з Украіны і Польшчы з-за розных прычын. Тым не менш, удзельнікаў у нас шмат, таму баявая частка абяцае быць вельмі відовішчнай", - дадаў Аляксандр Рак.

"Таксама мы хочам, нарэшце, па ўсіх правілах арганізаваць традыцыйную сярэдневяковую турнірную дысцыпліну "Бітва Двароў", у якой прымуць удзел клубы, што рэканструююць эпоху рыцарства XIV-XV стагоддзяў. Што асабіста мне вельмі падабаецца: у гэтай дысцыпліне ёсць шмат цырыманіялу. Напрыклад, "суд дам": дзяўчаты-рэканструктары могуць дабавіць пэўную колькасць ачкоў рыцару або камандзе, скажам, за высакародныя паводзіны", - сказаў Аляксандр Рак.

Кожная каманда складаецца з рыцара-правадыра, яго васалаў, збраяносцаў, слуг і гэтак далей. Усяго не менш за 10 чалавек, прычым гэта могуць быць як прадстаўнікі аднаго клуба, так і аб'яднанне некалькіх. Кожны двор мае сваё геральдычнае адзенне, знакі адрознення і, адпаведна, свайго герольда, які зачытвае прадстаўленне каманд і ўсіх рыцараў, іх рэгалій.

"Бітва Двароў" арганізавана па класічным турнірным прынцыпе: пераможац у бітве паміж двума дварамі выходзіць на пераможца ў іншай пары і гэтак далей. Змаганне кожнай пары ўключае 3 раўнды. Перад кожным з іх правадыры двух двароў дамаўляюцца аб тым, у якім фармаце пройдзе чарговая бітва: ці гэта выхад сам-насам, ці ўсёй камандай, або змагаюцца толькі збраяносцы або толькі васалы.

Баявая частка праграмы фестывалю таксама ўключае рыцарскія турніры ў пешым страі ў фармаце "шчыт-меч", турнір алебардыстаў і кап'ёўшчыкаў, турнір лучнікаў, масавыя баі (бугурты). Галоўнай падзеяй другога дня стане поўнакантактны конны рыцарскі турнір па правілах XV стагоддзя. Са сцэны гасцей будуць цешыць вясёлымі і рамантычнымі спевамі і рытмамі лепшыя фолк- і рок-калектывы Беларусі, Расіі і краін Еўропы. Пройдуць майстар-класы па сярэдневяковых танцах і рамёствах, будзе працаваць горад майстроў, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстэрні па вырабе даспехаў, ліцці ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменю, вырабу зброі, плаўленні руды, фарбаванні тканіны, ганчарныя і кавальскія майстэрні.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Экстрым-тэатр "Берсерк", Аляксандр Рак і Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».