Вы тут

У Мінску праходзіць семінар шэфаў місій і прэс-сакратароў НАК


У рамках падрыхтоўкі да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску праходзіць семінар шэфаў місій і прэс-сакратароў нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Праграмамі мерапрыемстваў прадугледжаны шэраг прэзентацый па розных функцыянальных кірунках, наведванне спартыўных аб'ектаў і кансультацыі з экспертамі. Прадстаўнікі 49 камандаў, якія прымуць удзел у ІІ Еўрапейскіх гульнях, на працягу трох дзён убачаць прэзентацыі па акрэдытацыі афіцыйных удзельнікаў гульняў, спартыўнай праграме, сістэме кваліфікацыі, заявачнай кампаніі, размяшчэнні ў Студэнцкай вёсцы, транспартнай сістэме, інфармацыйных тэхналогіях і іншых кірунках.


«Галоўная задача для нашых гасцей на семінары — атрымаць праўдзівую інфармацыю аб усіх спартыўных аб'ектах, месцах пражывання і размяшчэння дэлегацый, акрэдытацыі і лагістычных асаблівасцях. Пра ўсё гэта мы расказвалі на пасяджэнні ў НАК Беларусі», — дзеліцца дырэктар фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій КАТУЛІН. Беларускі бок як арганізатар прадстаўляе на семінары справаздачы аб рабоце па асобных кірунках. Рэакцыя шэфаў місій станоўчая — усе даклады прынятыя. «Нам важная ацэнка экспертаў, якія прадстаўляюць свае краіны, іх практычныя парады і меркаванні дапамогуць падрыхтавацца беларускаму боку яшчэ лепш да маючых адбыцца спаборніцтваў», — адзначыў Катулін.

Падчас семінара кансультацыі праводзяць эксперты Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, сярод якіх выканаўчы дырэктар Еўрапейскіх гульняў Сайман Клег, галоўны эксперт ЕАК па спорце Макіс Асімакопулас, спартыўны дырэктар ЕАК Пірс О'Калаган.

Як адзначылі ў Дырэкцыі, прадстаўнікі ЕАК у Мінску пастаянна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах па падрыхтоўцы да турніру. Сёлета ў чэрвені адбыўся чарговы візіт членаў Каардынацыйнай камісіі ЕАК пад кіраўніцтвам Спіраса Капраласа, у маі прайшоў семінар для прадстаўнікоў федэрацый і менеджараў спартыўных аб'ектаў. Тэхнічныя дэлегаты міжнародных федэрацый па відах спорту рэгулярна правяраюць арэны будучых спаборніцтваў. А сёння пачнецца яшчэ адзін семінар для прэс-сакратароў НАК і вядучых СМІ Еўропы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Усе даклады прынятыя

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...