17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Фестываль у Віцебску пачынае здзіўляць


Сенсацыяй, напэўна, можна назваць тое, што гораду падарылі скульптуру «Вяртанне блуднага сына» славутага земляка Восіпа Цадкіна. Гэта адбылося ў панядзелак, у першы неафіцыйны дзень міжнароднага фэсту мастацтваў. Скульптура, набытая пазалетась на аўкцыёне Chrіstіe's для карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», прадстаўлена  ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча.


Падчас прэзентацыі першага выставачнага праекта «базару» куратар калекцыі Аляксандр Зіменка агучыў журналістам прыемную навіну. Твор мастацтва застанецца ў горадзе. Дзе яго ўсталююць у Віцебску? Пакуль не вырашана. Але, канешне, ён стане яшчэ адной нагодай пабываць тут падчас турыстычнага вандравання.

Скульптуру, адлітую ў пачатку 1960-х пры жыцці аўтара, і яшчэ адну — «Малая П'ета», а таксама карціны «Трое аголеных за сталом» і «Возера» паказваюць на выстаўцы твораў, якія раней у Віцебску не бачылі...

Сёння, 11 ліпеня, другі дзень конкурсу юных выканаўцаў. Беларус Арцём Скароль, што цікава, выйдзе на сцэну пад нумарам 13. Хлопчык у размове з журналістамі сказаў, што гэта яго не пужае. Хацеў выступіць не першы і не апошні, таму і рады... Паколькі па традыцыі пасля выступленняў дзяцей ацэнкі, якія яны атрымалі ад членаў журы, не агучваюць, інтрыга трымаецца да апошняга.

Афіцыйнае адкрыццё «Базару» заўтра, 12 ліпеня. Сярод удзельнікаў афіцыйнай цырымоніі адкрыцця дзясяткі зорак, якія парадуюць публіку ў Летнім амфітэатры. Як у мінулыя гады, такі канцэрт, паводле слоў арганізатараў, стане яскравай падзеяй, якая запомніцца надоўга. Па традыцыі білеты на гэтае шоу раскупляюць у першую чаргу, як і на закрыццё «базару».

Віцебск жыве звыклым для яго фестывальным жыццём. Вулічныя кавярні працуюць практычна круглыя суткі, ветлівыя гараджане заўсёды гатовыя падказаць гасцям, куды лепш схадзіць, дзе пасядзець за кавай — такая традыцыя. Якая была, ёсць і будзе.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Шэдэўр у падарунак

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».