Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


У ЗША беспілотнікі даставяць прадукты

Звыклае нам аблічча дастаўкі тавараў за мяжой усё больш сыходзіць у бок выкарыстання беспілотнай тэхнікі замест людзей-кур'ераў. А нядаўна буйны амерыканскі рытэйлер Krоgеr сумесна з кампаніяй Nurо наважыліся змяніць і дастаўку прадуктаў харчавання. Новы сэрвіс ужо пачаў сваю работу.

Удзельнікі праекта — Krоgеr, адна з самых буйных амерыканскіх сетак супермаркетаў, заснаваная ў 1883 годзе. Па абароце яна саступае толькі шырока вядомай сетцы Wаl-Mаrt. Nurо — гэта стартап, які збіраецца выкарыстаць невялікі рабатызаваны фургон для дастаўкі тавараў. Прычым першапачаткова спецыялізавацца канкрэтна на дастаўцы прадуктаў у Nurо не збіраліся, плануючы быць шматпрофільнай кампаніяй. Сам фургон Nurо мае кабіну з лабавым шклом і некалькі адсекаў для прадуктаў. На даху размешчаны лідар, сэнсары і камеры для арыентацыі ў прасторы.

Купля і заказ тавараў ажыццяўляюцца ў спецыяльнай праграме. Затым да карыстальніка прыязджае аўтамабіль, у кабіне якога на час тэставых выпрабаванняў сервісу будзе знаходзіцца аператар для таго, каб узяць на сябе кіраванне ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Пасля завяршэння тэставага перыяду патрэбы ў аператары ўжо не будзе. Пасля таго як заказ дастаўлены, заказчык павінен будзе ўвесці на панэлі аўто атрыманы код, які дасць доступ да патрэбнага адсека. На дадзены момант невядомым застаецца толькі кошт дастаўкі прадуктаў такім спосабам і час канчатковага запуску ў эксплуатацыю. У астатнім жа праект выглядае даволі цікава і перспектыўна.


Навукоўцы спалохаліся мадэлі новай жанчыны

Прафесар анатоміі і антрапалогіі Брыстальскага ўніверсітэта Эліс Робертс стварыла «ідэальную» мадэль жанчыны будучыні, адкінуўшы эвалюцыйныя працэсы чалавецтва, і надзяліла яе больш прыдатнымі для жыцця органамі жывёл. Пра гэта яна расказала выданню Dаіlу Mаіl.

На яе думку, дасягнуць дасканаласці чалавеку перашкаджае скура, якая пакутуе ад ультрафіялету. Найбольш прымальным варыянтам стала б выкарыстанне скуры жаб. Таксама сярод недахопаў значыцца сістэма дыхання, якой карыстаецца чалавек, — птушкі, якія выкарыстоўваюць паветраныя мяшкі, значна больш эфектыўна пазбаўляюцца ад вуглякіслага газу. Даследчыца ўзяла на ўзбраенне вушы кажаноў і кенгурыную сумку для выношвання нашчадкаў. Ногі Робертс замяніла на птушыныя, адзначыўшы, што пры гэтым павялічваецца хуткасць бегу, але знікае магчымасць залазіць на ўзвышшы. Але вынік атрымаўся не такім прывабным, як меркавала вучоная. «Калі я ўпершыню ўбачыла 3D-мадэль свайго эксперымента, я закрычала», — успамінае прафесар. Магчыма, на гэтым доследы з «ідэальнай» мадэллю жанчыны і скончацца.

Іван КУПАРВАС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...