24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Чаму загніваюць завязі ў кабачкоў і што рабіць?


Кабачкі — вельмі непатрабавальная культура. Пасадзіў і забыўся: нават пустазелле пад іх вялізным лісцем не атрымлівае святла і не расце. Таму ўдвая крыўдна, калі замест шчодрага плоданашэння ў кабачка аказваюцца напалову гнілыя завязі. Якія ж прычыны выклікаюць гэтую непрыемную з'яву і як з гэтым змагацца?


Прычына першая: надвор'е

Нягледзячы на ўсю непераборлівасць, кабачок — расліна паўднёвая і патрабуе шмат цяпла і святла. Вельмі дрэнна пераносіць пахаладанне і дажджлівае лета. Асноўная прычына гнілі завязяў — дажджы і холад. У такіх умовах кусты прыгнечаны і самі пазбаўляюцца ад «лішняй» завязі. Дапамагчы ім можна, выдаліўшы частку старых лістоў, якія загушчаюць кусты. Палепшыўшы праветрыванне, можна выратаваць частку завязяў ад гнілі.

Прычына другая: недахоп мікраэлементаў

Часта завязі гніюць з-за недахопу мікраэлементаў. У першую чаргу бору і ёду. Справіцца з гэтай праблемай проста. Дастаткова ўзяць на 10 л вады 2—5 г борнай кіслаты і, развёўшы яе ў гарачай вадзе, апырскаць расліны. Можна выкарыстоўваць комплексы мікраўгнаенняў, якія змяшчаюць гэты элемент.

Іншая прычына загнівання кабачкоў — недахоп ёду. Выправіць праблему можна апырскваннем раслін ёдыдам калію. Асабліва дабратворна гэта адбіваецца на цукіні.

Прычына трэцяя: загушчанасць пасадак

Калі і надвор'е добрае, і кусты нармальна развіваюцца, і мікраэлементамі падкармілі, а расліны ўсё роўна скідваюць гнілую завязь, то прычына, хутчэй за ўсё, у загушчанасці пасадак. Гэта значыць, што кусты пасаджаныя блізка адзін да аднаго. Выдаліце частку лісця з цэнтра куста, толькі не адразу, а паступова, па адным у дзень. Тады расліны паступова акліматызуюцца да сонца і праветрывання куста.

Прычына чацвёртая: праблема крыецца ў кветцы

Калі кабачкі ўжо завязаліся, то можна было б выдаліць і кветку з завязяў. Бо яна можа набіраць вільгаць ад дажджоў, расы і паліву, ад чаго кабачкі загніваюць. Толькі не спяшайцеся з гэтай працэдурай, трэба адрозніваць завязі і жаночыя кветкі. Жаночыя кветкі нясуць невялікія завязі — карнішоны. Калі ў гэты час у іх выдаліць кветку, то загіне і завязь, не атрымаўшы апылення. Толькі калі кабачок крануўся ў рост, у яго можна выдаліць рэшткі кветкі.

Прычына пятая: занадта частыя палівы

Кабачкі любяць вільгаць, бо карані ў іх размешчаныя вельмі блізка да паверхні глебы. Але часціць з палівамі нельга — занадта высокая вільготнасць можа выклікаць гнілі пладоў. Таму кабачкі паліваюць рэдка, але багата: не менш за 20 л на адзін куст.

Ірына Тамковіч

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.