17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Саспелі лічжы


У павеце Ліншань.


На плантацыях плошчай больш за 37,3 тыс гектараў у павеце Ліншань Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай) поўным ходам ідзе збор ураджаю лічжы, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Як чакаецца, сёлета ў павеце Ліншань будзе сабрана 165 тысяч тон “кітайскай слівы”, што амаль на 28 працэнтаў больш, чым у 2017 годзе. Плады лічжы выкарыстоўваюць у ежу ў свежым выглядзе, рыхтуюць з іх розныя салодкія стравы (жэле, марозіва). Кансерваваныя з цукрам плады без лупіны і костачак экспартуюцца ў многія краіны. Яны выкарыстоўваюцца нават для вытворчасці традыцыйнага кітайскага віна. Плады часам сушаць цалкам, лупіна пры гэтым становіцца цвёрдай, а ўнутры свабодна перакочваецца сухая мякаць з костачкай. Такія сушаныя плады называюць арэхам лічы. У лічы змяшчаецца шмат вугляводаў, пектынавыя рэчывы, калій, магній і вітамін С. Аднак галоўнае - вельмі высокае ўтрыманне нікацінавай кіслаты - вітаміна РР, які актыўна перашкаджае развіццю атэрасклерозу.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».