24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Алег Молчан узначаліў канфедэрацыю праваўладальнікаў ЕАЭС


На пазачарговым пасяджэнні Генеральнай асамблеі і Прэзідыума Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў (ЕАКТП), якая праходзіла ў Маскве, абралі вышэйшае кіраўніцтва. Партфель прэзідэнта Канфедэрацыі атрымаў беларускі кампазітар Алег Молчан.


У нашай краіне Алег Молчан вядомы як першы музычны кіраўнік ВІА “Песняры”, аўтар духоўнага гімна Беларусі – песні “Малитва” на вершы Янкі Купалы. Ён – аўтар хітоў, якія выконваюць папулярныя артысты: Ірына Відава, Анатоль Кашапараў, Леанід Барткевіч, Вадзім Касенка, вакальны гурт “Чысты голас” і інш. Сваёй творчасцю Алег Молчан даказаў, што беларуская песня – гэта не толькі класіка жанру, але і сучаснасць . Яго песні пастаянна раціруюцца на шматлікіх радыёстанцыях Беларусі, а таксама ў краінах блізкага і далёкага замежжа, гучаць у эфірах тэлеперадач.

Сярод калег Алег Молчан вядомы як прынцыповы і паспяховы абаронца аўтарскіх правоў. Кампазітар ўзначальвае Аўтарскі савет Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі.

У мінулым годзе ў Мінску адбыўся арганізацыйны сход Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў. На працягу года ЕАКТП кіраваў генеральны сакратар арганізацыі Андрэй Крычэўскі, генеральны дырэктар Расійскага саюза праваўладальнікаў і Усерасійскай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, старшыня савета дырэктараў Расійскага аўтарскага таварыства. Ён захаваў сваю пасаду, а прэзідэнтам Канфедэрацыі абралі Алега Моўчана.

– Прызнаюся, для мяне гэта было нечакана. Меркаваў, што на першы прэзідэнцкі тэрмін абяруць прадстаўніка ад Расеі, а персанальна – Ігара Крутога, – дзеліцца Алег Молчан. – Але да галасавання дайшлі дзве кандыдатуры: Ігар Бутман і я. Вельмі прыемна, што мяне падтрымалі калегі і ганарова, што першым прэзідэнтам міжнароднай канфедэрацыі стаў беларус. Разумею, што наперадзе шмат працы.

 – З чаго плануеце пачать працу?

– Праблем з аўтарскім правам хапае ў кожнай краіне. Я лічу, што людзі інтэлектуальнай працы не павінны ўшчамляцца ў сваіх правах. Усе ведаюць, што нельга ў краме скрасці упадабаную рэч, але чамусьці крадзеж інтэлектуальнай уласнасці мала каго бянтэжыць. Так што трэба будзе весці вялікую асветніцкуя працу. Важна не толькі забяспечыць збор аўтарскіх, але і вярнуць прэстыж творчых прафесій, павагу да іх прадстаўнікоў. Калі кампазітар не ходзіць кожны дзень на службу ва ўстанову, гэта не значыць, што ён лайдак.

– Наколькі сур'ёзныя аўтарскія адлічэнні, ці можа кампазітар, паэт пражыць на гэтыя грошы?

– Сума аўтарскіх залежыць ад частаты выкарыстання творы. Канфедэрацыя вельмі магутна аб сабе заявіла: за год сабрана 130 мільёнаў еўра аўтарскіх адлічэнняў членаў нашай арганізацыі. Праца творчага чалавека павінна быць годна аплочана, а адлічэнне аўтарскіх – адзін з важных складнікаў матэрыяльнага дабрабыту. Гэта вельмі шкодны міф, што творца павінен быць галодным, тады ён напіша шэдэўр. Мае песні добра раціруюцца і магу сказаць, што аўтарскіх дастаткова на бягучыя выдаткі. На жаль, у нашай краіне ёсць злосныя неплацельшчыкі аўтарскіх і з імі трэба таксама працаваць. Мне не прывыкаць, я маю, не пабаюся здацца нясціплым, унікальны вопыт у гэтай сферы і спадзяюся з'яднаць калегаў, прыцягнуць нацыянальных экспертаў да выканання агульных задач, якія ЕАКТП ставіць перад сабой.

– Алег, у склад прэзідыума ЕАКОП ўваходзяць музыканты, мастак, драматург, артысты, то бок прадстаўнікі практычна ўсіх творчых цэхаў ...

– Сапраўды так, і я хачу сказаць, што мы гатовыя супрацоўнічаць і дапамагаць усім, хто сутыкаецца з парушэннем сваіх аўтарскіх правоў. Гэта не толькі кампазітары, якія, можа, гучней іншых сказалі пра існуючыя праблемы. Ведаю, што парушацца правы літаратараў, мастакоў, журналістаў. Упэўнены, што абарона аўтарскіх правоў - гэта далёка не толькі фінансавае пытанне, гэта перш за ўсё пытанне самапавагі. Таму заклікаю ўсе аб'ядноўвацца і цывілізаваным спосабам абараняць свае правы.

Наша даведка:

  • Еўразійская канфедэрацыя таварыстваў праваўладальнікаў (ЕАКТП) - міжнародная няўрадавая арганізацыя, у склад якой уваходзяць вядучыя нацыянальныя таварыствы, якія займаюцца кіраваннем рознымі катэгорыямі аўтарскіх і / або сумежных правоў у краінах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, краінах БРІКС і іншых краінах .
  • З красавіка 2018 года ЕАКТП - член міжнароднай арганізацыі “Асамблея народаў Еўразіі”, якая фармуе інтэграцыйную мадэль вялікага еўразійскага партнёрства на грамадскім узроўні, аб'ядноўваючы звыш 2500 прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый, дзелавой і інтэлектуальнай эліты з 67 краін еўразійскага кантынента.
  • У чэрвені гэтага года Канфедэрацыя стала асацыяваным сябрам Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў і кампазітараў (CISAC), якая аб'ядноўвае 239 арганізацый па калектыўным кіраванні аўтарскімі і сумежнымі правамі з 121 краіны свету. Штаб-кватэра Канфедэрацыі размяшчаецца ў Маскве (Расійская Федэрацыя).

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Фота з архіва Алега Молчана

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.