Вы тут

Купальскі абрад прайшоў на Глыбоччыне


На лугавых пагорках за вёскай Хралы Глыбоцкага раёна ў ноч з шостага на сёмага ліпеня прайшоў купальскі абрад, які быў арганізаваны ўдзельнікамі фальклорнага гурта “Варган” з Полацка пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык.


– Мы выбралі гэтае месца для свята менавіта за тое, што некалі тут мясцовыя жыхары палілі купальскія вогнішчы, спявалі абрадавыя і летнія песні, – сказала Вольга Антонаўна. – Вясковыя бабулі ячшэ памятаюць тыя часы і памятаюць свае звычаі і песні. Таму мы вырашылі аднавіць старажытную трацыдыю, будзем з году ў год прыяджаць і працягваць яе. Трэба далучаць моладзь да сваіх духоўных крыніц. Нашыя трацыдыі – наш скарб!

У народных строях, у вянках, сплеценых з палявых кветак, пад сімвалічным купальскім колам над вогнішчам дзяўчыты і хлопцы вадзілі карагоды, танчылі гармонік і скрыпку, пацяшаліся ў народных гульнях. А на світанку пайшлі сустракаць сонца, якое, нажаль, схавалася за хмары.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Мінск-Полацк-Глыбокае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.