26 Верасень, серада

Вы тут

Бельгійская контратака спыніла бразільскі карнавал


Самая моцная пара 1\4 фіналу чэмпіянату свету гуляла ўвечары ў пятніцу.


Адна з самых амбіцыйных і зорных каманд старога свету Бельгія даўно імкнецца да заваявання свайго першага буйнога тытулу. “Залатое пакаленне” гэтай еўрапейскай зборнай экзаменаваў не хто-небудзь, а пяціразовыя чэмпіёны свету.  У матчы з камандай Бразіліі бельгійцы даволі пераканаўча абгрунтавалі сур’ёзнасць сваіх прэтэнзій на футбольны трон.

З пачатку гульні бразільцы забралі мяч пад свой кантроль і пачалі шукаць слабае месца каля варот саперніка, а ў выніку… прапусцілі ў свае. Недарэчны рыкашэт пры вуглавым ад рукі Фернандзіньё, і Бельгія павяла 1:0. Пентакампіёны крыху здзівіліся і раззлаваліся, а потым узяліся за справу сур’ёзна. Нават Неймар, які за час чэмпіянату правёў амаль 14 хвілін на газоне, амаль не падаў, а прафесійна вёў партнёраў наперад. Але еўрапейцы – моцны арэшак і небяспечны сапернік. Не прэтэндуючы на большае валоданне мячом, бельгійцы шукалі сваё шчасце ў контратаках, і яно ім усміхнулася.

Амаль копію контрвыпаду, які здарыўся ў матчы з Японіяй, каманда Бельгіі зноў як па нотах разыграла на 31-й хвіліне. Кевін дэ Брэйнэ більярдным па дакладнасці стрэлам павялічыў перавагу сваёй каманды. Гэта для бразільцаў стала ўжо шокам: 0:2 за трэць гульні – сур’ёзная праблема для аднаго з галоўных прэтэндэнтаў на золата чэмпіянату свету.

Амаль паўгадзіны зборная Бразіліі з розных бакоў штурмавала штрафную бельгійцаў і ў розныя бакі хістала яе абарону. Пасля аднаго з падзенняў, зразумела ж, Неймара, жоўта-сінія нават разлічвалі на пенальці, але суддзя хутка разабраўся ў сітуацыі і акцёрскіх здольнасцях бразільскай суперзоркі і ў выніку 11-метровы не паставіў. Толькі выхад на замену Рэната Аўгуста ў лацінаамерыканцаў падарыў ім шанс – на 76-й хвіліне нападаючы дакладным ударам галавой адзін мяч адквітаў.

Далей бразільцы пайшлі на штурм, але ім відавочна не хапала поспеху ў завяршальнай стадыі атак. Калі сваю фірменую тэхніку яны выдатна дэманстравалі, то з дакладнасцю ўдараў узнікалі сур’ёзныя праблемы. Словам, шансы забіць гол былі, але пяціразовыя чэмпіёны свету імі не скарысталіся. Адну з апошніх магчымасцяў – прыгожы па выкананні і дакладнасці ўдар Неймара – нейтралізаваў галкіпер Бельгіі Ціба Куртуа. Такім чынам, бразільскі карнавал на расійскіх футбольных палях скончыўся, чаго крыху шкада.  Але лёс і турнірная сетка звялі гэтыя дзве моцныя зборныя менавіта на стадыі 1\4, і хтосці  павінен быў сысці.

Бельгія згуляе з Францыяй у паўфінале. Бітва абяцае быць яшчэ больш цікавай і непрадказальнай, бо да медалёў чэмпіянату свету засталіся адзін-два крокі. Разыграюць узнагароды мундзіяля, зрэшты, толькі прадстаўнікі Еўропы, бо каманды з іншых кантынентаў ужо яго пакінулі.

Іван Купарвас

Фота rsport.ria.ru, championat.com

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.