Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Мэты — у рэгіёны

Як урад можа дапамагчы рэалізацыі МУР

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна выступіла з дакладам на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Яна праінфармавала аб тым, якая работа праводзіцца ў Беларусі па дасягненні Мэт. Абмеркаваны перспектывы далейшай дзейнасці ў гэтай сферы.

Мар'яна Шчоткіна падкрэсліла, што ўрад адыгрывае вядучую ролю ў пытаннях забеспячэння ўстойлівага развіцця: «Уключэнне ўрада ў работу па дасягненні МУР у нашай краіне павінна быць накіравана на забеспячэнне ўліку глабальных мэт і задач, замацаваных у Парадку-2030, пры распрацоўцы стратэгічных і праграмных дакументаў у эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай сферах, выразнай увязцы нарматыўных прававых актаў з МУР, а таксама гарманізацыі асноўных палажэнняў Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2035 года з Парадкам-2030».

Было прапанавана ўвесці ў практыку разгляд не радзей аднаго разу на год вынікаў дасягнення замацаваных за кожным дзяржаўным органам МУР на калегіях рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, пасяджэннях абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, пасяджэннях Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі.

Асаблівую ўвагу Мар'яна Шчоткіна надала пытанням работы па дасягненні МУР у рэгіёнах. У найбліжэйшы перыяд прапануецца змясціць акцэнт дзейнасці Савета па МУР з нацыянальнага на рэгіянальны ўзровень. І тут неабходная падтрымка і ўрада, і мясцовых органаў улады, падкрэсліла яна. «Устойлівае развіццё краіны цесна звязана з устойлівым развіццём рэгіёнаў. Для арганізацыі работы ў рэгіёнах сфарміраваны рэгіянальныя групы ўстойлівага развіцця, якія ўзначальваюць члены Савета па ўстойлівым развіцці ад абласцей і Мінска, — нагадала нацыянальны каардынатар. — Асаблівая ўвага будзе ўдзелена ўзмацненню патэнцыялу рэгіянальных груп, укараненню нацыянальных паказчыкаў дасягнення МУР у праграмныя дакументы мясцовага ўзроўню, а таксама правядзенню інфармацыйнай кампаніі ў рэгіёнах».


Увага кожнаму, хто звярнуўся

Сенатар правёў асабісты прыём грамадзян і адказаў на іх пытанні па тэлефоне

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Васіль Маркевіч правёў асабісты прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію.

Тых грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, якія звярнуліся да парламентарыя, хвалявалі пытанні працаўладкавання, стварэння бяспечнага асяроддзя ў дзіцячых дашкольных установах раёна, размеркавання выпускнікоў прафесійна-тэхнічных каледжаў, работы сельскіх дамоў культуры і іншыя. На большасць пытанняў сенатар даў вычарпальныя адказы падчас зваротаў.


Абмен адукацыйным вопытам

Парламентарый правяла міжнародную сустрэчу

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Дулава сустрэлася з Прэзідэнтам Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў Драганам Вукчэвічам.

На сустрэчы абмяркоўваліся шляхі ўзаемадзеяння ў навуковым і міжкультурным супрацоўніцтве, пытанні адукацыі і падрыхтоўкі кадраў у галіне культуры і мастацтва, удзел у навуковых канферэнцыях Чарнагорыі і Беларусі.

Дэлегацыя Чарнагорыі запрошана кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай наведвання яе арганізацый, азнаямлення з іх дзейнасцю, абмеркавання перспектыўных кірункаў і механізмаў развіцця супрацоўніцтва паміж бакамі.

Вераніка ПУСТАВІТ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...