26 Верасень, серада

Вы тут

Вадаправодная вада ў кватэрах мінчан перастане пахнуць хлорам


Адзін з найбольш значных праектаў, што рэалізуюцца ў Мінску у 2018 годзе, - рэканструкцыя хлоркавай гаспадаркі з прымяненнем гіпахларыта натрыю на ачышчальнай вадаправоднай станцыі. Пра гэта, як перадае агенцтва "Мінск-Навіны", паведаміў падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме дырэктар УП "Мінскводаканал" Алег Аўруцін.


У цяперашні час праводзіцца працэдура таргоў па выбары падраднай арганізацыі.

- Рэалізацыя праекта дасць магчымасць поўнасцю адмовіцца ад хлору, аўтаматызаваць тэхналагічныя працэсы па прыёме, захоўванні і дазаванні гіпахларыта натрыю, а таксама выключыць пах рэшткавага хлору ў пітной вадзе, - сказаў Аўруцін.

Стратэгічна важным з'яўляецца завяршэнне сёлета будаўніцтва глеістай сажалкі-назапашвальніка ў раёне вёскі Сініла Мінскага раёна, паколькі рэсурсы наяўных сажалак ужо практычна вычарпаныя.

Рэалізуюцца і іншыя праекты, накіраваныя на павышэнне якасці ачысткі сцёкавых вод, энергазберажэнне і аўтаматызацыю вытворчых працэсаў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

Шчырая размова з вядомым педагогам пра бацькоўскія сумненні і страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.