17 Ліпень, аўторак

Вы тут

Выпускны вечар для студэнтаў-замежнікаў пройдзе ў БДУ 26 чэрвеня


Урачысты баль будзе арганізаваны ў гасцініцы “Пекін” (вул. Чырвонаармейская, 20). Пачатак у 18.00. У гэтым годзе віншаванні з паспяховым заканчэннем ВНУ прымуць 450 высокакваліфікаваных спецыялістаў з 20 краін: Азербайджана, Арменіі, Афганістана, В'етнама, Грэцыі, Ірана, Ірака, Казахстана, Кітая, Мазамбіка, Нігерыі, Карэі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны і Японіі.


У цырымоніі ўручэння дыпломаў прымуць удзел рэктар БДУ Андрэй Кароль, дэканы факультэтаў, кіраўнікі розных пасольстваў. Таксама гасцямі імпрэзы стануць бацькі выпускнікоў, якія спецыяльна прыедуць у Беларусь, каб раздзяліць са сваімі дзецьмі гэты ўрачысты момант.

Сёлета найбольшую колькасць замежных студэнтаў выпускае эканамічны факультэт — 150 чалавек. Факультэт міжнародных адносін — 92, філалагічны — 75, факультэт журналістыкі — 45 , юрыдычны  — 23, геаграфічны — 20, біялагічны — 11, сацыякультурных камунікацый — 6 і хімічны — 6.

У гэты дзень будуць ушаноўваць не толькі выпускнікоў, якія скончылі І ступень вышэйшай адукацыі. Таксама дыпломы атрымаюць 158 магістрантаў і 16 аспірантаў.

Для герояў вечара падрыхтавана канцэртная праграма. Яна ўключае віктарыну і розыгрышы, групавыя сэлфі ў фотозоне, дыскатэку. З музычнымі нумарамі выступяць эстрадныя артысты Лада Шчарбіцкая, Улад Чыжыкаў, Антон Мартынаў, Егізар і вакальны гурт “Галант”. Таксама выпускны вечар будзе суправаджаць джазавая музыка ў выкананні групы “Акустык-драйв”.

На сённяшні дзень у БДУ навучаюцца каля 2400 студэнтаў з 50 краін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Красноярск — город с денежной купюры

Красноярск — город с денежной купюры

Он находится почти в сердце Сибири. 

Спорт

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Дзяніс Валынцаў: Польшча стала для мяне добрым трамплінам

Пра лёс і гандбол за 40 хвілін ад беларускай мяжы.

Грамадства

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

Як працуюць нарыхтоўшчыкі чарніц у сезон

«За два тыдні зарабіў 1400 рублёў».