Вы тут

Стаўка рэфінансавання дасягнула рэкордна нізкіх 10%


Гэта мінімальны ўзровень стаўкі, апошні раз ён дзейнічаў у пачатку 2008 года.

Як мы ўжо паведамлялі, з 27 чэрвеня стаўка рэфінансавання зніжаецца з 10,5 да 10 працэнтаў гадавых, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці — з 11,75 да 11,5 працэнта гадавых. Дакумент аб гэтым падпісаны 20 чэрвеня праўленнем Нацыянальнага банка на штоквартальным пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы.


У прэс-службе рэгулятара адзначылі, што гадавая інфляцыя запавольваецца, а прагноз развіцця сітуацыі ў эканоміцы, у знешнім гандлі, на валютным і дэпазітным рынках паказвае, што грашова-крэдытныя ўмовы, якія фарміруюцца, забяспечаць знаходжанне інфляцыі ў рамках мэтавых параметраў.

У маі прырост спажывецкіх цэн у гадавым вымярэнні склаў 4,4 працэнта пры 5 працэнтах у красавіку. Гадавая базавая інфляцыя запаволілася да 2,9 працэнта (3,1 працэнта ў красавіку), у тым ліку з прычыны ўмацавання беларускага рубля адносна кошыка замежных валют. У другой палове года чакаецца некаторы рост інфляцыі з улікам больш слабага дезынфляцыйнага ўплыву ўнутранай эканомікі, а таксама магчымага павелічэння рэгуляваных цэн. Фарміраванне курса беларускага рубля паблізу раўнаважкага ўзроўню не будзе аказваць ціску на цэны. Манетарныя ўмовы захаваюцца блізкімі да нейтральных і працягнуць забяспечваць дасягненне мэты па цэнавай стабільнасці. Чакаецца, што па выніках 2018 года інфляцыя будзе каля 5,5 працэнта.

Уздзеянне ўнутранага попыту на дынаміку цэн у сярэднетэрміновай перспектыве ацэньваецца як умеранае. Стрымліванню інфляцыі ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе спрыяць паступовае зніжэнне інфляцыйных чаканняў, што адбываецца пад уплывам бягучай умеранай дынамікі спажывецкіх цэн і арыентацыі грашова-крэдытнай палітыкі на падтрыманне цэнавай стабільнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.