Вы тут

Наркагандляр зрабіў больш за 120 закладак у Мінскім раёне і сталіцы


Наркагандляр за тры месяцы зрабіў больш 120 закладак ў Мінску і раёне, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.


Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 25-гадовага жыхара Мінска. Яго вінавацяць у незаконным абароце псіхатропаў у складзе арганізаванай групы (ч.4 арт.328 КК). Ён быў затрыманы супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама ў канцы сакавіка ў в.Вялікі Трасцянец, што пад Мінскам. Тады пры аглядзе яго аўтамабіля Jeep Grand Cherokee быў знойдзены скрутак з 2 г псіхатропу, электронныя шалі, упаковачныя матэрыялы, пальчаткі і прадметы для фасоўкі.

Па дадзеных следства, мужчына - машыніст буравой устаноўкі ў сталічнай арганізацыі - стаў працаваць на інтэрнэт-краме па продажы забароненых рэчываў у снежні 2017 года. "У адпаведнасці са злачынным планам і размеркаваннем роляў, ён адказваў за перасоўванне псіхатропаў па тэрыторыі Беларусі. Для канспірацыі ўдзельнікі арганізаванай групы выкарыстоўвалі ў інтэрнэце праграмы з функцыяй шыфравання, - распавяла Таццяна Беланог. - З мэтай збыту мінчанін набыў асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва пара-метылэфедронам агульнай масай каля 515 г. Частку ён схаваў у лесе пад Мінскам. Астатняе расфасаваў і расклаў у розных месцах Мінскага раёна і сталіцы, зрабіўшы 128 закладак".

З усіх выяўленых тайнікоў канфіскаваныя скруткі з гатовымі для збыту псіхатропамі, атрыманы заключэння спецыялістаў Дзяржкамітэта судовых экспертыз па судова-хімічным экспертызах, даследаваннях радыёэлектронных прыладаў і розных носьбітаў інфармацыі.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...