23 Ліпень, панядзелак

Вы тут

Затрыманы кіраўнік паляўнічай гаспадаркі


Крымінальную справу па факце незаконнай здабычы дзікоў распачаў Чэрвеньскі РАСК у дачыненні да кіраўніка мясцовай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і жыхара Чэрвеньскага раёна, які паляваў з ім. Паляўнічых затрымалі ноччу супрацоўнікі Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У багажніку аўтамабіля мужчыны перавозілі тушы трох самак дзіка: на здабычу адной асобіны дазвол меўся, але не былі пагашаны ўсе талоны на перавозку, на двух астатніх дакументаў не было.


Здабыча дзіка, у сувязі з прафілактыкай афрыканскай чумы, вядзецца ў асаблівым рэжыме (цэлы год, без абмежаванняў па колькасці, полу і ўзросту), аднак з афармленнем усіх неабходных дакументаў, нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Іх адсутнасць і стала падставай для разбору. Бо не ведаць пра парадак выдачы пуцёвак і дазволаў пры паляванні на дзіка дырэктар паляўнічай гаспадаркі не мог. Часцяком у падобных выпадках паляўнічыя проста хочуць схітраваць і забраць мяса здабытых дзікоў, хоць іх тушы па закону падлягаюць утылізацыі. А гаспадарка і паляўнічы наўзамен атрымліваюць нядрэнную грашовую кампенсацыю.

Пра тое, што гэта справа можа апынуцца верхавінай айсберга, сведчыць і той факт, што па дакументах у паляўнічай гаспадарцы з пачатку года здабыта толькі 13 дзікоў, у той час як на практыцы за адну ноч — адразу 3.

Затрыманыя былі змешчаныя ў ізалятар на трое сутак. У абодвух канфіскавалі зброю і перадалі ва ўпраўленне Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці для правядзення балістычнай экспертызы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Экстрэмальнае катанне з Васілісай Маславай

Як гродзенская прыгажуня стала чэмпіёнкай свету.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Сустрэча з каралевай, пад нумарам адзін і правіла ды выключэнне.

Грамадства

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Уязны турызм: назіраецца станоўчая дынаміка

Турызм — гэта перш за ўсё матывацыя, жаданне наведаць краіну, убачыць яе адметнасці, адпачыць у пэўным месцы.