Вы тут

Паўтара вагона дзелавой драўніны ссеклі незаконна ва Уздзенскім лясгасе


На тэрыторыі Слабадскога доследна-вытворчага лясніцтва Уздзенскага лясгаса супрацоўнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржінспекцыі выявілі незаконную высечку. Пад выглядам дазволенай уборкі захламленасці (высечкі сухіх і паваленых ветрам дрэў) вальшчыкі нарыхтоўвалі здаровыя сырарослыя хвоі і елкі — дзелавую драўніну.


Паслугі па правядзенні высечкі-ўборкі захламленасці на тэрыторыі каля 40 гектараў лясгаса павінен быў аказаць індывідуальны прадпрымальнік са Слуцка. Ён у сваю чаргу наняў для гэтых работ мясцовага ІП з Узды, а той — дваіх вальшчыкаў. Апошнія трое прызнаныя вінаватымі ў правядзенні незаконнай высечкі. Разам з сухімі дрэвамі ўсяго за тыдзень нядбайныя лесарубы спілавалі 144 здаровых не прызначаных для высечкі дрэў аб'ёмам каля 73 кубаметраў. Гэтай драўнінай можна было б загрузіць паўтара чыгуначных вагона.

Нанесеная незаконнай высечкай шкода склала 11,6 тысячы рублёў, яна ўжо пакрыта парушальнікамі. Акрамя таго, ім будзе прызначаны яшчэ і штраф: вальшчыкам — у памеры да 30 базавых велічынь, індывідуальнаму прадпрымальніку — ад 10 да 150 базавых велічынь.

Уздзенскі прадпрымальнік раней ужо прыцягваўся да адказнасці за незаконную высечку пры падобных абставінах. Восенню мінулага года ў тым жа лясніцтве ён нарыхтаваў удвая больш драўніны, чым было дазволена па дакументах. За гэта суд канфіскаваў у яго трактар ​​і бензапілу.

Наяўнасць сістэматычных парушэнняў кажа аб недастатковым кантролі за высечкамі з боку супрацоўнікаў лясгаса, падкрэслілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Тым больш, што Уздзенскі лясгас — адзін з трох у краіне, дзе тэстуецца сістэма электроннага ўліку драўніны. Як паказвае замежны вопыт, яе ўкараненне істотна павышае эфектыўнасць лесакарыстання. Пакуль жа ўзровень парушэнняў у гэтай сферы застаецца высокім: за апошнія два тыдні дзяржінспектары выявілі 55 парушэнняў правілаў лесакарыстання, сярод якіх — транспарціроўка драўніны па неадпаведным рэчаіснасці дакументам, незаконныя высечкі і факты крадзяжу драўніны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.