19 Чэрвень, аўторак

Вы тут

Жыхар Ляхавіцкага раёна разбіўся пры рамонце даху адрыны


Следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны ў Ляхавіцкім раёне, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.


Няшчасны выпадак адбыўся 12 чэрвеня ў адным з сельскіх населеных пунктаў раёна. Каля шасці гадзін вечара на бетоннай падлозе адрыны быў знойдзены труп мясцовага жыхара 1954 года нараджэння. Пры аглядзе месца здарэння следчым на целе загінулага былі выяўлены цялесныя пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні. Устаноўлена, што мужчына рамантаваў страху адрыны на дапаможнай гаспадарцы сям'і сваёй дачкі.

Ляхавіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. З мэтай ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці мужчыны прызначана судова-медыцынская экспертыза.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Калі адукацыя «захрасне» ва ўчарашнім дні, лічбавае грамадства не свеціць

Лічбавая трансфармацыя — не мода і не часовая з'ява.