20 Чэрвень, серада

Вы тут

У Беларусі на гэты год намечаны капітальны рамонт амаль 1,2 тыс. дамоў


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч.


"На 2018 год запланаваны да рамонту 1191 аб'ект. На сёння ў рабоце знаходзіцца 568 аб'ектаў, з іх 86 ужо завершаны, інакш кажучы акты прыёмкі ў эксплуатацыю падпісаны і прыняты. Астатнюю колькасць плануецца завяршыць да канца года", - сказаў Генадзь Аксціловіч.

У адпаведнасці з дзяржпраграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" да 2020 года плануецца штогод забяспечыць выкананне капітальнага рамонту жылых дамоў у аб'ёме не менш як 3 працэнты ад усяго жылога фонду.

Адказваючы на пытанне, ці будуць задзейнічаны сродкі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця пры цеплавой мадэрнізацыі будынкаў, начальнік аддзела адказаў: "На сёння гэта пытанне знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі і ўзгаднення праекта нарматыўнага прававога акта".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.