Вы тут

Лідары краін ШАС падпісалі пакет дакументаў


Лідары краін ШАС па выніках праведзенага ў горадзе Ціндао саміту арганізацыі прынялі Ціндаоскую дэкларацыю.


Фота: БЕЛТА

Свае подпісы пад гэтым выніковым дакументам 18-га пасяджэння Савета кіраўнікоў краін - членаў ШАС на ўрачыстай цырымоніі ў прысутнасці журналістаў паставілі кіраўнікі Кітая, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, а таксама Індыі і Пакістана.

Лідарамі было прынята 17 дакументаў. У іх ліку рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС аб зацвярджэнні Плана дзеянняў на 2018-2022 гады па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб доўгатэрміновым добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве дзяржаў - членаў ШАС і дакумент аб зацвярджэнні Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС у супрацьдзеянні тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму на 2019-2021 гады.

Лідары таксама падпісалі рашэнне аб зацвярджэнні антынаркатычнай стратэгіі дзяржаў - членаў ШАС на 2018-2023 гады і Праграму дзеянняў па яе выкананню. Па выніках саміту прынята і інфармацыйнае паведамленне, якое таксама было падпісана кіраўнікамі краін - членаў арганізацыі.

ШАС была створана ў 2001 годзе. Першапачаткова ў арганізацыю ўваходзілі Расія, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан і Узбекістан. У 2017 годзе ў склад паўнапраўных членаў ШАС ўвайшлі Індыя і Пакістан. У структуры ШАС існуюць таксама краіны - назіральнікі: Афганістан, Беларусь, Іран і Манголія. Прадугледжаны і механізм партнёраў па дыялогу, у які цяпер уваходзяць Арменія, Азербайджан, Камбоджа, Непал, Турцыя і Шры-Ланка.

БЕЛТА, ТАСС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.