18 Жнівень, субота

Вы тут

У што будзе інвеставаць канцэрн «Беллегпрам» сёлета


У «Беллегпраме» плануюць укласці не менш за 74 мільёны рублёў у развіццё ўласных вытворчасцяў да канца 2018 года. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі расказаў старшыня канцэрна Мікалай Яфімчык. Азначаная сума можа аказацца вышэйшай, калі канцэрн прыцягне больш сродкаў. Яшчэ некалькі праектаў, якія плануецца рэалізаваць на працягу двух-трох гадоў.


Размова пра вытворчасць новых відаў тканін у «Магатэксе», у тым ліку і тых, што не прапускаюць дзённае святло. «Віцебскія дываны» працуюць над устаноўкай для вытворчасці дывановай асновы. На «Палессі» маюць намер асвоіць выпуск новых відаў пражы і бясшвовага трыкатажнага адзення. На «Камволі» стаіць задача павялічыць на 1 мільён пагонных метраў аб'ём выпуску тканін.

Экспарт дадаў 10 %

Па словах кіраўніка канцэрна, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці значна павялічылі экспарт у краіны далёкага замежжа.

«Дынаміка па экспарце нядрэнная — 110 % да мінулага года. Прырост прыкметны асабліва ў краіны далёкай дугі. Значна вырас экспарт у дзяржавы, якія раней займалі не самае значнае месца ў пастаўках», — паведаміў Мікалай Яфімчык.

Сёння «Беллегпрам» пастаўляе сваю прадукцыю ў 49 краін. Экспарт канцэрна ў Бельгію павялічыўся ў 4,5 раза, у Францыю — у 3,6 раза, у Індыю — у 2,2 раза. Тэмп росту паставак у Германію склаў 134 %. Значная колькасць прадукцыі адгружана таксама ў Чэхію, Нідэрланды, Бразілію. У той жа час адзначаецца зніжэнне экспарту ў Туркменістан, Азербайджан, Узбекістан.

Чакаецца, што прадпрыемства «Камволь» можа станоўча паўплываць на рост экспартных паставак. Мікалай Яфімчык падкрэсліў, што ў канцэрна ёсць перспектыўныя планы па рабоце з турэцкімі і іншымі кампаніямі, якія зацікаўлены ў набыцці камвольных тканін, асабліва бізнес-класа.

У кааперацыі з Турцыяй

Беларусь і Турцыя падпісалі пагадненне па рэалізацыі тканін мадэрнізаванага завода «Сукно». Мікалай Яфімчык адзначыў, што на прадпрыемстве выпусцяць 4 мільёны пагонных метраў суконных тканін, з якіх палова будзе ў трыкатажным выкананні, палова — у тэкстыльным.

«Гаворка ідзе пра новы асартымент, які не пераклікаецца з трыкатажнымі вырабамі
«Палесся», «Купалінкі». Самыя вялікія рызыкі мае рэалізацыя прадукцыі, таму што «Сукно» не было раней на рынку з такім асартыментам. Без старонняй дапамогі мы адразу дастаткова сур'ёзна не прасунемся. Таму будзем выкарыстоўваць магчымасці нашых замежных партнёраў», — растлумачыў кіраўнік канцэрна.

Мадэрнізацыю прадпрыемства плануецца ажыццяўляць на яго цяперашняй вытворчай пляцоўцы. Сёння там працуюць каля 300 чалавек. Працоўны калектыў будзе захаваны. Арыенціровачна прадаць 4 мільёны пагонных метраў тканіны з улікам усіх працэдур удасца ў 2022 годзе.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Не толькі пашыць, але і прадаць

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.