Вы тут

На старонку — старонка, на старонках — сусвет


На старонку — старонка, на старонках — сусвет
Каб падрыхтаваць старонкі першага нумара новага паўгоддзя, рэдакцыі часопіса “Маладосць” давялося шмат паблукаць па далёкім і блізкім свеце: прайсціся пыльнымі вясковымі сцежкамі ў кампаніі Уладзіслава Сыракомлі; падарожнічаць да Турцыі з Саламеяй Пільштыновай з Русецкіх; наведаць Ізраіль і прывезці адтуль успаміны пра Рыгора Бярозкіна; праехаць у больш чым стагадовым цягніку па чыгунцы такой жа даўнасці; ажно двойчы трапіць у Львоў — літаратурны і турыстычны; пабадзяцца па дарогах Грузіі; кінуць кароткія позіркі на Барселону і Рым; вярнуцца ў Мінск і пашпацыраваць па ім ноччу; заправіцца палівам на самай беларускай АЗС у свеце; апусціцца ў акіян; выйсці за межы сябе; прайсціся па словах; суправадзіць ваенны парад; зганяць у нябесны свет…
Але няхай чытач не зайздросціць: усё гэта ён і сам можа здзейсніць, гартаючы ліпеньскую “Маладосць”, чытаючы гэты нумар як падарожную кніжыцу, дзе на любую старонку свету знайшлася свая старонка.
Падпіска на першы нумар новага паўгоддзя (як і на ўсё паўгоддзе ці на квартал) працягваецца, але да канца яе тэрміну засталося ўжо няшмат часу.
Выпісваць часопіс, нагадваем, можна на льготны індэкс. Выпісваючы “Маладосць”, вы падпісваецеся на ўласную маладосць; падтрымліваючы выданне, падтрымліваеце нашу культуру; працягваючы падпіску, працягваеце ўласны інтарэс да жыцця.
Давайце будзем раза”М”!
“Маладосць”

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Здарылася гэта ў далёкім дзяцінстве.

Культура

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».