Вы тут

У еўрапейскім фармаце


У еўрапейскім фармаце

Погляд на адну імпрэзу знутры, а не збоку

Гэта была імпрэза ў мяккім пухнатым шаліку і цёпленькіх тапачках — такая па-хатняму нязмушаная, утульная і душэўная.

Невядома (прынамсі, пакуль), якой яна падалася нашым замежным гасцям-пісьменнікам. Хоць чаму не вядома — вядома: госці ўважліва слухалі, прыязна ўсміхаліся, задавалі пытанні, дзяліліся ўражаннямі, а калі ў самым канцы было прапанавана чытаць верш Багдановіча хорам, чыталі гучна і стройна.

Трэба, аднак, расказаць па парадку.

2 чэрвеня ў музеі Максіма Багдановіча ў Гродне адбылася літаратурная імпрэза пад назвай “Максім Багдановіч і ўвесь свет” — сумесная прэзентацыя праектаў па перакладу верша Максіма “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…” на мовы свету, арганізаваных адначасова і незалежна часопісам “Маладосць” і парталам “Созвучие. Литература стран Содружества независимых государств”. Мерапрыемства стала часткай Фестывалю нацыянальных культур, адным з яго шматлікіх літаратурных “імгненняў”, якія запомняцца.

Мадэратары сустрэчы — я і мой калега па Выдавецкаму дому “Звязда” Мікола Трус — распавялі пра названыя праекты, але галоўнае слова прадаставілі ўдзельнікам: ад часопіса “Маладосць” на прэзентацыі выступілі Катажына Канчэўская — як перакладчыца верша на польскую мову і Марыя Кобец — перакладчыца на сербскую. Гучаў таксама пераклад Валерыя Казакова на рускую мову — адна з самых цікавых версій-інтэрпрэтацый. Праект партала “Созвучие” быў прадстаўлены цікавым расповедам Міколы Труса і відэаролікамі, якія прадэманстравалі чытанне верша на польскай, літоўскай, украінскай, італьянскай, кітайскай і японскай мовах.

Госці дакладна былі гэтым зачараваны, што і відаць на агульным здымку. Атмасферы сустрэчы і такому эфекту шмат у чым садзейнічала аура дома № 10 па вуліцы 1 Мая, створаныя там экспазіцыі, а таксама цікавая экскурсія, праведзеная для гасцей горада і фестываля загадчыцай музея Алена Рапінчук. Ёй і ўсім супрацоўнікам мы выказваем вялікую падзяку за працу і любоў да яе

Святлана ВОЦІНАВА, “М”

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Здарылася гэта ў далёкім дзяцінстве.

Культура

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: «Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».