18 Жнівень, субота

Вы тут

Снядзін і снядзінцы


Вёска Снядзін пад Петрыкавам знаходзіцца на самым беразе Прыпяці, і рэдка калі ў час вясновых паводак вада не падбіраецца да самых дамоў. Сёлета паводка таксама наблізілася да населенага пункта, папужала пенсіянераў, якіх тут большасць, нагадала ім пра мінулыя бедствы. Але спынілася, не пайшла нязваным госцем у хаты ды хлявы. І ўсё-ткі да самай сярэдзіны мая Снядзін быў адрэзаны ад свайго райцэнтра, пакуль не запрацаваў паром. Галоўная дарога па-ранейшаму застаецца цераз Прыпяць.


— Калісьці тут былі сельскі Савет, саўгас, свая леспрамгасаўская пякарня, вузкакалейка, школа, медыцынская ўстанова, некалькі крам, — мы жылі багата, лічы, пры камунізме, — з гонарам і ў той жа час з горыччу ў голасе кажуць вяскоўцы пра сваю малую радзіму. — Толькі цяпер гэта зразумелі... А вясновая паводка вялікай бяды не чыніць — вада прыходзіць і сыходзіць.

На лавачцы каля дома нумар трынаццаць, дзе жыве старэйшына вёскі і сацыяльны работнік Валянціна Кірыловіч, збіраюцца аднавяскоўцы. Такая вось завядзёнка, можна сказаць, традыцыя — пабачыцца, пагаварыць, па-суседку паплакацца. Часам і паспяваць — успомніць палескі фальклор. Цяпер пенсіянеры з нецярплівасцю чакаюць лета: у час школьных канікулаў вёска, як у былыя часы, напоўніцца дзіцячымі галасамі.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Каментары

и так каждый год....а ещё местные власти и паром хотят закрыть вообще.председатель приезжает,всё это показуха перед камерой ну и выборами конечно же .тошно слушать что он говорит.как закончились выборы так и дорогу туда забыл.посмотрите все кругом развалено порядка ни какого .так и живем.попробуй куда пожаловаться так угрожают что с работы уволят.ещё и паромную переправу с трудом выбили(не хотели пускать ).петриковский директор дрсу-112 сказал пусть на острове сидят нечего в район соваться.а по телевизору говорили ,дорога налажена и всё под контролем.так и живем. XXI ВЕК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.