18 Жнівень, субота

Вы тут

Студэнцкія атрады Мінска будуць працаваць на 178 аб'ектах


Студэнцкія атрады Мінска будуць працаваць на 178 аб'ектах, паведаміў на пасяджэнні мэрыі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Павел Скалабан.


Для студэнцкай моладзі прадугледжана 4,8 тыс. працоўных месцаў. Статус агульнагарадской маладзёжнай будоўлі прапануецца надаць інтэрнату Студэнцкай вёскі, будаўніцтва якой вядзецца ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Раней такімі аб'ектамі станавіліся стадыён "Дынама" і Цэнтр мастацкай гімнастыкі.

Сфарміраваны банк вакансій для навучэнцаў і студэнтаў, пры гарадской арганізацыі БРСМ пачаў працу штаб працоўных спраў па падборы і прадастаўленню вакансій для працаўладкавання моладзі.

"Вопыт мінулых гадоў паказаў неабходнасць унясення зменаў у дзеючае заканадаўства па пытаннях дзейнасці студэнцкіх атрадаў. Мінгарвыканкам накіраваў адпаведную прапанову ў Міністэрства адукацыі і ў Савет Міністраў", - адзначыў Павел Скалабан.

Паводле слоў першага сакратара Мінскага гарадскога камітэта ГА "БРСМ" Сяргея Клішэвіча, будуць сфарміраваны будаўнічыя, сервісныя, вытворчыя і сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады, ужо заключана 116 дагавораў на працаўладкаванне моладзі, яшчэ 82 знаходзяцца ў працы. Праводзіцца навучанне камандзіраў і камісараў атрадаў, фармуецца план забаўляльных мерапрыемстваў. Асноўнай тэмай для іх стане Год малой радзімы і 100-годдзе камсамола. Традыцыйна летам пройдзе фестываль студэнцкіх атрадаў "Праца крута!". Студэнцкія атрады будуць насіць імёны герояў-камсамольцаў.

Таксама сфармавана 273 валанцёрскіх атрада, якія аб'ядноўваюць звыш 7 тыс. чалавек, студэнтам прапануецца таксама індывідуальнае працаўладкаванне. Па апошніх дадзеных, аб жаданні папрацаваць у вольны ад вучобы час заявілі больш за 7 тыс. чалавек.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.