18 Жнівень, субота

Вы тут

Другая Школа "Вучоны пад ключ 2018" стартуе 29 мая


Школа ўяўляе сабой кароткі (чатырохдзённы) курс выжывання маладога вучонага ў свеце навукі: лекцыі, семінары, практычныя заняткі, круглыя сталы і майстар-класы, якія правядуць вядучыя навукоўцы краіны. Яе арганізатарам выступае Савет маладых вучоных НАН Беларусі.


Фота: science21.ru

Маладым вучоным раскажуць, як пераадолець шлях ад магістра да доктара навук,  апублікаваць свой першы навуковы артыкул, пра этапы падрыхтоўкі і абароны дысертацый, пазнаёмяць з прынцыпамі кіравання навуковымі праектамі, выкарыстаннем сістэмы “Антыплагіят” у навуковым працэсе, перспектывамі міжнароднага супрацоўніцтва, азнаёмяць з  дзейнасцю еўрапейскіх навуковых таварыстваў. Мэтай Школы маладога вучонага з'яўляецца павышэнне эфектыўнасці і ініцыятыўнасці маладых навукоўцаў, а таксама развіццё ў іх лідарскіх якасцяў для рэалізацыі самастойных навуковых праектаў.

Першая школа, якая прайшла год таму, выклікала вялікі інтарэс з боку маладых навукоўцаў не толькі Нацыянальнай акадэміі навук, але і вядучых вышэйшых навучальных устаноў краіны, рэгіянальных ВНУ і галіновых навуковых інстытутаў. Сёлета для ўдзелу ў Школе зарэгістравалася 195 маладых навукоўцаў.

Сярод тых, хто падзеліцца з моладдзю сваім вопытам навуковай дзейнасці, — першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Кільчэўскі, старшыня навуковага Савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, акадэмік Сяргей ГАПОНЕНКА, старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр ШУМІЛІН, Прэзідэнт Польскага мембраннага грамадства, доктар хімічных навук прафесар W. Kuyawski і многія іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.