18 Жнівень, субота

Вы тут

Музеефікацыю рэшткаў сінагогі ў Бабруйску завершаць да 1 верасня


У Бабруйску прыступілі да кансервацыі і музеефікацыі рэшткаў сінагогі на вуліцы Чангарскай, завяршыць якую плануюць да 1 верасня бягучага года, паведамілі ў гарвыканкаме.


Фота: babruysk.by

Гэтую ідэю яшчэ ў 2015 годзе прапанаваў равін Бабруйска Шауль Хабабо. Паколькі сродкаў на аднаўленне трэба нямала і ў горадзе дзейнічае сінагога па вуліцы Сацыялістычнай, было прынята рашэнне захаваць рэшткі будынка як элемент гарадской архітэктуры ХIX стагоддзя і стварыць тут зону адпачынку пад адкрытым небам.

Дырэктар ТАА "Эканом-універсал праект" Юрый Фамін распавёў, што рэшткі сцен сінагогі будуць умацаваны і ачышчаны, над імі з'явіцца дах, каб не дапусціць далейшага разбурэння ад уздзеяння ападкаў. Вялікія стральчатыя вокны плануецца дэкараваць. Звонку будзе стварацца ўражанне, што ў сінагозе ідзе служба, там моляцца, а інтэр'ер будзе адлюстроўваць гісторыю з'яўлення яўрэяў у Бабруйску, іх побыт і заняткі. Зону адпачынку азеляняць і абнясуць ажурнай каванай агароджай, уладкуюць пешаходныя дарожкі, усталююць лаўкі, асвятленне. "То бок, у Бабруйска з'явіцца яшчэ адзін аб'ект, які распавядае пра гісторыю горада, а таксама прызначаны для адпачынку і правядзення розных мерапрыемстваў", - адзначыў Юрый Фамін.

Фінансаваннем работ па стварэнні своеасаблівага музея пад адкрытым небам займаецца яўрэйская абшчына. Адкрыты дабрачынны рахунак, і ўсе жадаючыя могуць аказаць падтрымку гэтаму праекту.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.