18 Жнівень, субота

Вы тут

Конкурс маладых выканаўцаў беларускай песні пройдзе 8 чэрвеня


Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні пройдзе 8 чэрвеня, паведамілі ў Міністэрстве культуры.


Фота: salesianipiemonte.info

Гэты конкурс - цэнтральная падзея XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна", які прадоўжыцца на працягу двух дзён 8-9 чэрвеня. Творчае спаборніцтва адбудзецца на пляцоўцы Палаца культуры горада, а цырымонія ўзнагароджання пераможцаў - на сцэне амфітэатра ў час урачыстага адкрыцця фестывалю. Уладальніку Гран-пры будзе ўручаны прыз імя Уладзіміра Мулявіна.

У заключным этапе конкурсу прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх абласцей і горада Мінска. За Гран-пры будуць змагацца 20 артыстаў. Згодна з патрабаваннямі конкурснай праграмы ўдзельнікі выканаюць два творы беларускіх аўтараў на нацыянальнай мове (адзін з іх - пад фанаграму "мінус 1", другі - у суправаджэнні аркестра).

Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні садзейнічае выяўленню і развіццю маладых талентаў у галіне эстраднага выканальніцтва на лепшых узорах нацыянальнага музычнага мастацтва, павышэнню ўзроўню сцэнічнай культуры выканаўцаў і тым самым выконвае ганаровую місію папулярызацыі творчасці сучасных беларускіх паэтаў, кампазітараў і эстрадных артыстаў.

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна" праводзіцца па распараджэнні кіраўніка дзяржавы з 1993 года. Па ініцыятыве Мінскага аблвыканкама з 2012 года фестываль стаў штогадовым. На працягу ўсёй гісторыі свайго існавання развівае і прымнажае добрыя традыцыі па папулярызацыі беларускай (айчыннай) паэзіі і музычнага мастацтва, а таксама вызначаецца як самае маштабнае нацыянальнае свята беларускага слова і песні.

Арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры, Мінскі аблвыканкам, заслужаны калектыў Беларусі "Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі", Белтэлерадыёкампанія, Палац культуры Маладзечна.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.