Вы тут

Адрасную сацыяльную дапамогу за тры месяцы атрымалі 10 тыс. мінчан


Колькасць атрымальнікаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі за студзень-сакавік бягучага года па Мінску склала 10 054 чалавекі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні сацыяльнай падтрымкі насельніцтва камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.


Фота: happyhour.blogosfera.uol.com.br

Дапамогу ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі атрымалі 963 чалавекі, аднаразовай сацыяльнай дапамогі - 2 085, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў - 5 191. Прадуктамі харчавання забяспечаны 1 815 дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Пры гэтым сярэдні памер штомесячнай сацыяльнай дапамогі ў разліку на аднаго атрымальніка ў цэлым па сталіцы склаў 38,38 рубля, аднаразовай сацыяльнай дапамогі - 229,67 рубля, сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў - 277,11 рубля. Сярэдні памер кошту набору прадуктаў харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця перавысіў 63 рубля.

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года колькасць атрымальнікаў аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўзрасла больш чым на 28%, штомесячнай сацыяльнай дапамогі - амаль на 21%. Агульная сума прадстаўленай дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі павялічылася.

minsknews.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.