Вы тут

Дзіцячы прыгодніцкі фільм "Правілы геймера" выйдзе ў пракат 31 мая


Новы дзіцячы прыгодніцкі фільм "Правілы геймера" выйдзе ў пракат 31 мая, паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".


Фота: interfax.ru

Гледачоў чакае займальная гісторыя з мноствам загадак, прыгод і нечаканасцяў. Фільм "Правілы геймера" абуджае цікавасць юных беларусаў да гісторыі і культуры краіны. Здымкі карціны праходзілі ў Мінску, Нясвіжскім замку і Бабруйскай крэпасці.

Рэжысёр фільма Ігар Чацверыкоў, аўтар сцэнарыя - Валянцін Залужны. Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Смаляк, мастак-пастаноўшчык - Міхаіл Кузьмін, кампазітар - Уладзімір Сівіцкі.

Усе галоўныя ролі ў фільме выконваюць беларускія падлеткі. Хлопцы самастойна выконвалі складаныя трукі: каталіся на матацыкле, здымаліся пад вадой, правальваліся ў падзямелле.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю. 

Культура

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Гісторыкі спадзяюцца знайсці дакладную дату заснавання Мірскага замка

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат.

Грамадства

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

«Ніколі не губляйце мару дзяцінства!»

Мы з Аленай Варановіч пазнаёміліся выпадкова, на вуліцы. Адразу разгаварыліся і знайшлі агульную мову. Тады за кубкам кавы яна сказала мне важныя словы: «Ніколі не губляй мару дзяцінства».

Спорт

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Уладзімір Шантаровіч: Кажуць, я — геній, і мне гэта вельмі не падабаецца

Як трэнер пабудаваў сістэму, якая выхоўвае алімпійскіх чэмпіёнаў.