18 Жнівень, субота

Вы тут

БДУ стаў удзельнікам міжнароднага праекта COMPASS


Гэта стала магчымым дзякуючы перамозе ў конкурсе Даследчага фонду па глабальных выкліках Даследчых Саветаў Злучанага Каралеўства. З больш чым 500 пададзеных заявак былі падтрыманы 37, у ліку якіх і заяўка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


Удзельнікамі праекта з'яўляюцца Кентскі універсітэт (Вялікабрытанія), які выступае каардынатарам, Кембрыджскі універсітэт (Вялікабрытанія), Азербайджанская дыпламатычная акадэмія, Таджыкскі нацыянальны універсітэт, Універсітэт сусветнай эканомікі і дыпламатыі (Узбекістан), Агенцтва “Еўрафэкс” (Бельгія) . Кіраўнік праекта — намеснік дырэктара Школы палітыкі і міжнародных адносін Кентскага ўніверсітэта прафесар Алена Карасцялёва.

COMPASS расшыфроўваецца як “комплекснае павышэнне патэнцыялу ва Усходнім суседстве і Цэнтральнай Азіі: інтэграцыя даследаванняў, эфектыўнае кіраванне і ўстойлівыя супольнасці). У рамках сумеснай дзейнасці ставіцца задача пашырэння ведаў аб рэгіёне, а таксама падтрымка шэрагу ініцыятыў, такіх як, напрыклад, “Мінскі дыялог”, “Гендар і адукацыя ў Баку”; “Еўразійская ідэнтычнасць у Душанбэ”; “Шаўковы шлях” у Ташкенце”; “Парламенцкае супрацоўніцтва ў рэгіёне і Каспійская энергетычная бяспека ў Баку” і іншых. У ліку прыярытэтных задач — стварэнне рэгіянальных цэнтраў перадавога вопыту ў вядучых ВНУ Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, умацаванне навукова-даследчага партнёрства з універсітэтамі Вялікабрытаніі. Рэалізацыя праекта разлічана да 2021 года.

У БДУ ў рамках праекта плануецца правядзенне даследаванняў і абмен вопытам у галінах адукацыі і эфектыўнага кіравання ва ўмовах развіцця ІТ, сферы міграцыйных працэсаў і рэгіянальнай бяспекі. Плануецца падрыхтоўка сумесных навуковых і вучэбных публікацый, распрацоўка курсаў і праграм на англійскай мове з перспектывай стварэння сумесных магістарскіх праграм.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.

Эканоміка

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Калі на Магілёўшчыне павысяцца надоі?

Карэспандэнт «МС» паспрабавала разабрацца.